Арляк звычайны: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
'''Арля{{націск}}к звычайны''' (''Pteridium aquilinum'') — від [[папараці|папарацей]] сямейства гіпалепісавых. |
'''Арля{{націск}}к звычайны''' (''Pteridium aquilinum'') — від [[папараці|папарацей]] сямейства гіпалепісавых. |
||
Шматгадовая травяністая расліна вышынёю да 1 м. Ад падземнага чорна-бурага карэнішча адыходзіць адзіночнае доўгачаранковае [[лісце]]. Пласцінка ліста скурыстая, двочы-тройчыперыстаскладаная, |
Шматгадовая травяністая расліна вышынёю да 1 м. Ад падземнага чорна-бурага карэнішча адыходзіць адзіночнае доўгачаранковае [[лісце]]. Пласцінка ліста скурыстая, двочы-тройчыперыстаскладаная, знізу голая або слабаапушаная. Сорусы са [[споры|спорамі]] размешчаны ланцужкамі на ніжнім баку ліста, прыкрыты покрывам і загорнутым краем ліста. |
||
Будова [[карэнішча]] даволі складаная. Зверху яно пакрыта эпідэрмай. Далей размяшчаецца кара, якая падзелена на ўнутраную і знешнюю. Клеткі знешняй кары |
Будова [[карэнішча]] даволі складаная. Зверху яно пакрыта эпідэрмай. Далей размяшчаецца кара, якая падзелена на ўнутраную і знешнюю. Клеткі знешняй кары |
Версія ад 22:19, 4 сакавіка 2019
Арляк звычайны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Pteridium aquilinum | |||||||||||||||||
|
Арля́к звычайны (Pteridium aquilinum) — від папарацей сямейства гіпалепісавых.
Шматгадовая травяністая расліна вышынёю да 1 м. Ад падземнага чорна-бурага карэнішча адыходзіць адзіночнае доўгачаранковае лісце. Пласцінка ліста скурыстая, двочы-тройчыперыстаскладаная, знізу голая або слабаапушаная. Сорусы са спорамі размешчаны ланцужкамі на ніжнім баку ліста, прыкрыты покрывам і загорнутым краем ліста.
Будова карэнішча даволі складаная. Зверху яно пакрыта эпідэрмай. Далей размяшчаецца кара, якая падзелена на ўнутраную і знешнюю. Клеткі знешняй кары выконваюць механічную функцыю. У тканках сцябла праходзяць шматлікія праводзячыя пучкі, якія ўтвараюць стэлу — дыктыястэлу. Праводныя пучкі закрытыя, канцэнтрычныя. Ад кары кожны пучок адмежаваны эндадэрмай. За эндадэрмай — адна-, двухслойны перыцыкл. Далей ідзе флаэма, у цэнтры пучка — ксілема. У цэнтры карэнішча — два ўчасткі механічнай тканкі.
Расце ў хваёвых, ялова-хваёвых, радзей у сухіх шыракалістых лясах. На Беларусі спараносіць у чэрвені, споры выспяваюць у ліпені-жніўні.
Лекавая, харчовая (спажываецца маладое лісце), тэхнічная (атрымліваюць паташ, крухмал), расліна. Атрутны для коней і буйной рагатай жывёлы.
Літаратура
- Зубкевіч Г. І. Арляк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6