Дзераза булавападобная: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др →Спасылкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 86: | Радок 86: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9 |
* Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9 |
||
* ''Сапегін Л. М.'' Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6 |
|||
* {{ІВРСР|частка=38. ''Lycopodium clavatum'' L. — Плаун булавовидный|том=1|стар=112}} |
* {{ІВРСР|частка=38. ''Lycopodium clavatum'' L. — Плаун булавовидный|том=1|стар=112}} |
||
Версія ад 22:00, 5 сакавіка 2019
Дзераза булавападобная | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Lycopodium clavatum L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Дзераза булавападобная (Lycopodium clavatum) — найбольш шырока распаўсюджаны від споравых шматгадовых вечназялёных раслін роду Дзераза (Lycopodium)[1].
Батанічнае апісанне
Расліна вышынёй ад 30 да 50 см з дробнымі карэньчыкамі і моцнаразгалінаванымі сцелючымі сцёбламі даўжынёй каля 1 метра[1].
Для ўсіх дзеразовых характэрна дыхатамічнае галінаванне парасткаў. У выпадку роўнай дыхатаміі ўсё парасткі займаюць вертыкальнае становішча, а карані пучком размяшчаюцца ля аснавання галоўнага парастка. Пры няроўнадыхатамічным галінаванні парасткі падпадзяляюцца на сцелючыя і прамастаячыя.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна-касмапаліт, сустракаецца практычна па ўсім свеце, у тым ліку паўсюдна ў Расіі і Беларусі[1].
Расліна лясоў, пераважна хвойных, з якіх аддае перавагу светлым хвойнікам.
Да глебаў абыякава, але часцей сустракаецца на пясках.
Асаблівасці біялогіі
У жыццёвым цыкле дзеразы спарафіт (бясполае пакаленне) пераважае над гаметафітам. Спарафіт — гэта зялёная расліна дзеразы. На ёй утвараюцца спараносныя каласкі. Яны складаюцца з выцягнутай восі, на якой размешчаны спецыяльныя спараносныя лісцікі. На іх верхнім баку развіваюцца спарангіі. Унутры спарангіяў утвараецца вялікая колькасць аднолькавых спор. Пры выспяванні споры высыпаюцца са спарангія і трапляюць у глебу. У глебе споры прарастаюць. З іх фарміруюцца гаметафіты — палавое пакаленне дзеразы. Гаметафіт у дзеразы называецца зарасткам. Ён не мае колеру, пазбаўлены хларафілу. Для нармальнага развіцця зарастка неабходна, каб у яго ўкараніліся гіфы грыба і сфарміраваўся сімбіёз. Толькі пасля гэтага гаметафіт будзе нармальна развівацца далей.
Зарасткі існуюць незалежна ад спарафіта. Развіваюцца яны павольна. Праз 6—15 гадоў пасля прарастання споры на зарастку ўтвараюцца антэрыдыі і архегоніі. Яны маюць такую ж будову, як і імхі. У антэрыдыях утвараецца вялікая колькасць сперматазоідаў, а ў архегоніях — па адной яйцаклетцы. Для таго каб сперматазоіды змаглі даплысці да яйцаклеткі і апладніць яе, неабходна наяўнасць вады. Пасля апладнення развіваецца зігота. З зіготы ўтвараецца новая расліна спарафіта. Спачатку яна выкарыстоўвае тыя пажыўныя рэчывы, якія былі назапашаны ў зарастку. Але пасля таго як у маладой расліны сфарміруюцца зялёныя лісты і карані, яна пераходзіць да самастойнага існавання. Так завяршаецца жыццёвы цыкл дзеразы булавападобнай.
Разнавіднасці
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. clavatum
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. aristatum
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. asiaticum
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. borbonicum
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. kiboanum
- Lycopodium clavatum subsp. contiguum
- Lycopodium clavatum subsp. monostachyon
Значэнне і ўжыванне
Споры дзеразы булавападобнай ужываюць з тымі ж мэтамі, што і ў дзеразы гадавой (Lycopodium annotinum).
Трава знаходзіць прымяненне толькі ў народнай медыцыне — здробненай у парашок ёю прысыпаюць раны, а настой з яе п'юць пры захворваннях мачавога пузыра, печані, дыхальных шляхоў, нетрыманні мачы, болях у страўніку, запаленчых працэсах страўнікава-кішачнага тракту. У заходнееўрапейскіх краінах часта выкарыстоўваюць споры дзеразы і траву пры атаніі і камянях мачавога пузыра, захворваннях печані, гемароі, дыспепсіях.
Вялікае значэнне споры дзеразы маюць у металургіі, дзе іх выкарыстоўваюць для абсыпання формаў пры фасонным ліцці.
Хутка унесеныя ў полымя, споры дзеразы згараюць з успышкай, таму часам іх ужываюць у тэатральнай справе, а таксама пры вырабе бенгальскіх агнёў.
Ахова
У штатах Ілінойс, Аёва і Кентукі (ЗША) дзераза булавападобная мае ахоўны статус «у небяспецы» (англ.: Endangered).
Зноскі
Літаратура
- Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 38. Lycopodium clavatum L. — Плаун булавовидный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 112. — ISBN 8-87317-091-6.
Спасылкі
- Плаун булавовидный на сайте USDA NRCS (Праверана 21 мая 2010)