Іван Іванавіч Насовіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: -1, ніякага дачынення да Насовіча
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 37: Радок 37:
* Календарыюм // [[Czasopis (1990)|«Czasopis»]], № 10'2003;
* Календарыюм // [[Czasopis (1990)|«Czasopis»]], № 10'2003;
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
* ''Лепешаў І.'' [http://www.belhistory.com/nasovicz.html Насовіч – славуты лексікограф і фалькларыст] // НАША СЛОВА № 40 (1139), 2013.


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

Версія ад 13:05, 18 сакавіка 2020

Іван Іванавіч Насовіч
Дата нараджэння 26 верасня (7 кастрычніка) 1788
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня (6 жніўня) 1877 (88 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, лексікограф, дыялектолаг, мовазнавец
Навуковая сфера этнаграфія, лексікаграфія
Альма-матар
Вядомы як філолаг-славіст, этнограф, палеограф
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Іван Іванавіч Насовіч (26 верасня (7 кастрычніка) 1788, в. Гразівец, цяпер Чавускі раён — 25 ліпеня (6 жніўня) 1877) — беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст і этнограф.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскую гімназію і духоўную семінарыю (1812). Працаваў выкладчыкам, інспектарам Аршанскага, выкладчыкам, рэктарам Мсціслаўскага духоўных вучылішчаў (1813—1822), загадчыкам, наглядчыкам, выкладчыкам Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскага і Свянцянскага дваранскіх вучылішчаў (1822—1843). У 1843 выйшаў у адстаўку, пераехаў у Мсціслаў і заняўся навуковай працай.

Шмат падарожнічаў па Паўночна-Заходнім краі. Супрацоўнічаў з Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Пецярбургскай АН, Археаграфічнай камісіяй, Аддзяленнем этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Па ix прапанове склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі 3аходняй Расіі» (Увараўская прэмія 1865, рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу), дзе растлумачаны каля 13 тыс. слоў. Асноўная навуковая праца І. І. Насовіча тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай гаворкі» (1870, Дзямідаўская прэмія 1865), у які ўвайшло больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам у Магілёўскай, Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай губернях, а таксама выбраных з вуснай народнай творчасці, старабеларускіх пісьмовых помнікаў; усе значэнні слоў і словазлучэнняў раскрываюцца аўтарскімі тлумачэннямі з дакладнымі рускімі эквівалентамі і цытатамі з дыялектнай, фальклорнай ці агульналітаратурнай мовы, часам даецца этымалогія слоў. У 1881 быў выдадзены «Дадатак да беларускага слоўніка І. І. Насовіча» (каля 1 тыс. новых слоў). Слоўнік да гэтага часу застаецца ўнікальным зборам беларускай лексікаграфіі.

Значнымі былі і фальклорна-этнаграфічныя працы І. І. Насовіча, галоўная сярод якіх — «Зборнік беларускіх прыказак» (1867, залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства), які змяшчае каля 3,5 тыс. прыказак, прымавак, прыгаворак, праклёнаў, скорагаворак і інш. блізкіх да іх паняццяў. У зборніку раскрываецца сэнс прыказак, выяўляецца іх паходжанне, даюцца эквіваленты з рускай мовы, а ў многіх выпадках і з інш. моў. Потым выйшлі зборнікі «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1868), «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868), «Беларускія песні» (1873, больш за 350 тэкстаў), вядомы рукапіс зборніка «Легенды, паданні, быліны, байкі, анекдоты» не выяўлены і інш. зборнікі. Зборнікі адкрываюцца прадмовамі аўтара, у якіх І. І. Насовіч выказваў свае погляды на беларускую народную вусна-паэтычную творчасць.

Аўтарству І. І. Насовіча належыць гістарычна-лінгвістычны нарыс «Aб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю» (рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу), дзе ён м. інш. даводзіў, што назвы плямёнаў «дрыгавічы», «радзімічы», «крывічы» і інш. паходзяць ад беларускіх народных слоў. Пакінуў гісторыка-мемуарную працу «Успамінаў майго жыцця» (рукапіс захоўваецца ў Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі). Таксама аўтар артыкулаў, прысвечаных песеннай культуры беларусаў. Пераклаў з лацінскай мовы 3-томную працу А. Тэйнера «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Польшчы і Літвы», у якой адлюстраваны ўзаемадачыненні Польшчы і ВКЛ, асветлена гісторыя беларускіх зямель з 1217 да 1696 г.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура