Вітаўт Міхайлавіч Мартыненка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17: Радок 17:
Хварэў на [[цукровы дыябет]]. У [[2016]] годзе з ускладненнямі трапіў у шпіталь і перанёс хірургічную аперацыю. Памёр {{ДС|17|4|2016}} года. Цела спалена ў крэматорыі на [[Паўночныя могілкі, Мінск|Паўночных могілках]] [[Мінск]]а<ref>[https://novychas.by/asoba/razvitanne-z-vitautam-martynenkam-adbudzecca-19-kr Развітанне з Вітаўтам Мартыненкам адбудзецца 19 красавіка]</ref>.
Хварэў на [[цукровы дыябет]]. У [[2016]] годзе з ускладненнямі трапіў у шпіталь і перанёс хірургічную аперацыю. Памёр {{ДС|17|4|2016}} года. Цела спалена ў крэматорыі на [[Паўночныя могілкі, Мінск|Паўночных могілках]] [[Мінск]]а<ref>[https://novychas.by/asoba/razvitanne-z-vitautam-martynenkam-adbudzecca-19-kr Развітанне з Вітаўтам Мартыненкам адбудзецца 19 красавіка]</ref>.
== Ацэнкі ==
== Ацэнкі ==
Таццяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калёнке на «[[БелаПАН]]» такую ацэнку творцу: ''«Вітаўт Мартыненка — натуральны [[Курт Кабэйн]] беларусскай музжурналістыкі»''<ref>{{Cite web|url=https://naviny.by/rubrics/opinion/2008/05/11/ic_articles_410_157022|title=ШОУ-БИЗ. PLEASE KILL ME|last=Замировская|first=Татьяна|date=2008-05-11|website=|publisher=[[БелаПАН]]|language=ru|dead-url=no|archiveurl=http://web.archive.org/web/20200331074038/https://naviny.by/rubrics/opinion/2008/05/11/ic_articles_410_157022|archivedate=2020-03-31|accessdate=2020-03-31}}</ref>.
Таццяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калёнке на «[[БелаПАН]]» такую ацэнку творцу: ''«Вітаўт Мартыненка — натуральны [[Курт Кабейн]] беларусскай музжурналістыкі»''<ref>{{Cite web|url=https://naviny.by/rubrics/opinion/2008/05/11/ic_articles_410_157022|title=ШОУ-БИЗ. PLEASE KILL ME|last=Замировская|first=Татьяна|date=2008-05-11|website=|publisher=[[БелаПАН]]|language=ru|dead-url=no|archiveurl=http://web.archive.org/web/20200331074038/https://naviny.by/rubrics/opinion/2008/05/11/ic_articles_410_157022|archivedate=2020-03-31|accessdate=2020-03-31}}</ref>.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 11:03, 31 сакавіка 2020

Вітаўт Міхайлавіч Мартыненка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 верасня 1959(1959-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 2016(2016-04-17) (56 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Грамадская дзейнасць
Член у

Вітаўт Міхалавіч Мартыненка (29 верасня 1959, Мінск — 17 красавіка 2016, Мінск[1]; Псеўданімы: Вінцук Гуненка; Рыгор Дамінюк; і інш.) — беларускі журналіст, пісьменнік, паэт і аўтар тэкстаў.

Біяграфія

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1982). У 1982—1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара моладзевай газеты «Чырвоная змена», з 1983 рэдагаваў музычную рубрыку «Мелодыя» (з 1986 — «Нотны аркуш»). Працаваў на Беларускім тэлебачанні. У 1989—1997 супрацоўнічаў з мюнхенскай рэдакцыяй «Радыё Свабода», музычны каментатар, арганізаваў і праводзіў першы беларускі музычны хіт-парад. У 1989—1999 працаваў намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Кинонеделя Минска», у 19942006 — музычны кансультант лэйблу «БМАgroup». Член Саюза журналістаў СССР (з 1985).

У 1985 разам з Анатолем Мяльгуем стварыў першы ў Беларусі рок-клуб «Няміга». Удзельнік арганізацыі фэстаў «Тры колеры» (1986, 1988), «Басовішча» (1990). У канцы 1980-х — удзельнік «Талакі», «Тутэйшых», у 1988 годзе стаў арганізатарам адной з першых груп падтрымкі БНФ, якую створыў у дзяржаўнай газеце «Чырвоная Змена». За ўдзел у Дзядах-88 Вітаўь Мартыненка быў асуджаны (адміністрацыйна). У адказ на гэта ў «Чырвонай Змене» з’явіўся калектыўны артыкул «Процістаянне».

Пісаў прозу, вершы, якія друкаваліся ў беларускіх і замежных часопісах, перакладаліся на польскую і украінскую мовы, выдаваліся ў кніжных зборніках і на кампакт-дысках папулярных рок-гуртоў («P.L.A.N.», «Tesaurus», «DeadMarsh», украінскі «Тінь Сонця»). Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989, Нью-Йорк, разам з А. Мяльгуем), «222 альбомы беларускага року і не толькі» (2006, Мінск, разам з А. Мяльгуем). Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і каментарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis» (2002) і асобным выданнем поўны тэкст названай прадмовы — «Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя і лінгвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)» (2003). Аўтар шматлікіх публікацый на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадска-палітычнага жыцця.

В. Мартыненка ўвёў тэрміны «беларускі рок» (беларускамоўны) і «рок з Беларусі» (англа-, руска- і інш. моўны), палемізаваў з жураналістамі, якія не прымалі такой тэрміналогіі. Апанентамі выступалі журналісты Ю. Цыбін і Дзмітрый Падбярэзскі.

У 2010 выйшла самастойная кніга В. Мартыненкі «Rock on-line», падрыхтаваная выдавецтвам «Каўчэг», дзе зноў праявілася рэха нязгаслых дыскусій у форме, як пісалі рэцэнзенты, «дэтэктыўнага сюжэту на базе дакументальных фактаў».

Хварэў на цукровы дыябет. У 2016 годзе з ускладненнямі трапіў у шпіталь і перанёс хірургічную аперацыю. Памёр 17 красавіка 2016 года. Цела спалена ў крэматорыі на Паўночных могілках Мінска[2].

Ацэнкі

Таццяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калёнке на «БелаПАН» такую ацэнку творцу: «Вітаўт Мартыненка — натуральны Курт Кабейн беларусскай музжурналістыкі»[3].

Зноскі

  1. Памёр Вітаўт Мартыненка. Радыё Свабода (17 красавіка 2016). Праверана 17 красавіка 2016.
  2. Развітанне з Вітаўтам Мартыненкам адбудзецца 19 красавіка
  3. Замировская, Татьяна. ШОУ-БИЗ. PLEASE KILL ME (руск.). БелаПАН (11 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.

Літаратура

  • Сахараў С. Мартыненка Вітаўт // Дэмакратычная апазіцыя Беларусі 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн., Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-08-1
  • Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / Уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мн.: c Колас, 2008. — 368 с. ISBN 978-985-6783-42-8