Беларускі рок
Гэты артыкул занадта кароткі. Калі ласка, дапоўніце яго яшчэ хоць бы некалькімі сказамі і прыбярыце гэта паведамленне. Калі артыкул застанецца недапісаным, ён можа быць выстаўлены да выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам выкарыстоўвайце шаблон {{subst:L}}.
|
Беларускі рок развіваецца з пачатку 1980-х. Найбольш важныя гурты: Мроя (з 1994 — N.R.M.), Ляпис Трубецкой, KRIWI, TT-34, Верасы, Акцэнт, ULIS, Neuro Dubel, Новае Неба, BLAGI MAT!!!, Open Space, Hair Peace Salon, Jitters, Бонда і Крама.
Басовішча з’яўляецца найбольш важным беларускім рок-фестывалем. Іншыя фестывалі: «Be Free» і «Рок-кола».
Ёсць і іншы бок жыцця беларускай музыкі – цэнзура[1]. Даследчыкі паведамлялі ў 2006 годзе, што «незалежнае стварэнне музыкі ў Беларусі сёння становіцца ўсё больш цяжкім і рызыкоўным прадпрыемствам» і што беларускі ўрад «аказвае ціск на „неафіцыйных“ музыкантаў, у тым ліку забараняе доступ да афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі і навязвае жорсткія абмежаванні на канцэрты».
У 2001 годзе стаў вядомы чарговы чорны спіс з музыкаў, якім было забаронена даваць канцэрты па Беларусі; сярод іх апынуліся гурты Крама, Крамбамбуля, Ляпіс Трубяцкі, N.R.M., Naka, Neuro Dubel, Палац, Зміцер Вайцюшкевіч ды іншыя[1][2].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 Забароненыя музыкі (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (30 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2020. Праверана 6 красавіка 2020.
- ↑ Соўсь, Ганна Сяргей Будкін – пра белы сьпіс "Свабоды" (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (2 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2020. Праверана 6 красавіка 2020.