Комплекс будынкаў БНТУ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:


У той час ён ужо быў накрыты дахам і зашклёны. Па праекце аздабленне сцен будынкаў меркавалася выканаць тынкоўкай цёмнага тону, але да гэтага справа не дайшла. Да 1934 года атынкавалі толькі аб’ём уваходнага блока галоўнага корпуса, але будынак інтэрната ўжо мела цёмную афарбоўку сцен. Галоўны навучальны корпус ужо Політэхнічнага інстытута быў здадзены ў эксплуатацыю ў няскончаным выглядзе да пачатку 1934 навучальнага года<ref name="Жуцяеў"/>.
У той час ён ужо быў накрыты дахам і зашклёны. Па праекце аздабленне сцен будынкаў меркавалася выканаць тынкоўкай цёмнага тону, але да гэтага справа не дайшла. Да 1934 года атынкавалі толькі аб’ём уваходнага блока галоўнага корпуса, але будынак інтэрната ўжо мела цёмную афарбоўку сцен. Галоўны навучальны корпус ужо Політэхнічнага інстытута быў здадзены ў эксплуатацыю ў няскончаным выглядзе да пачатку 1934 навучальнага года<ref name="Жуцяеў"/>.

Цалкам будаўніцтва аб’екта па праекце архітэктара Георгія  Лаўрова завершана не было, было прынята рашэнне аб перабудове яго пад новыя патрабаванні. Праект перабудовы будынка галоўнага навучальнага корпуса быў выкананы ў [[1935]]—[[1936]] гг. маладым архітэктарам [[Наталля Макляцова|Наталляй Макляцовай]] у стылістыцы [[постканструктывізм|постканструктывісцкай манументальнасці]]. Было не толькі часткова зменена функцыянальнае прызначэнне асобных памяшканняў і павялічаны аб’ём навучальных плошчаў левай часткі будынка, якая падверглася найбольшай перабудове, але зменена і першапачатковае архітэктурна-стылістычнае рашэнне цэнтральнай, уваходнай часткі будынка. На гэта, верагодна, паўплывала і негатыўнае стаўленне да канструктывізму ў той час<ref name="Жуцяеў"/>. Гэта быў не першы выпадак, калі праект Лаўрова быў аддадзены на перапрацоўку іншым архітэктарам. Такое становішча спраў не магло доўга задавольваць архітэктара, і ў 1934 годзе Георгій Лаўроў пакінуў Менск<ref name="tut">[https://news.tut.by/society/517244.html Полет пролетарской фантазии. Нереализованные архитектурные проекты БССР межвоенного времени]</ref>.

<gallery mode=packed perrow ="3" >
<gallery mode=packed perrow ="3" >
Першапачатковы праект галоўнага корпуса БПІ. 1932. Лаўроў.jpg|Першапачатковы праект Г. Лаўрова
Першапачатковы праект галоўнага корпуса БПІ. 1932. Лаўроў.jpg|Першапачатковы праект Г. Лаўрова
Радок 24: Радок 21:
Miensk, Barysaŭski, Palitechika. Менск, Барысаўскі, Палітэхніка (1931).jpg|Будаўніцтва інстытута ў 1931 годзе па праекце Лаўрова ў стылі канструктывізму.
Miensk, Barysaŭski, Palitechika. Менск, Барысаўскі, Палітэхніка (1931).jpg|Будаўніцтва інстытута ў 1931 годзе па праекце Лаўрова ў стылі канструктывізму.
</gallery>
</gallery>

Будынак пастаўлены далёка ад [[чырвоная лінія забудовы|«чырвонай лініі» забудовы]] праспекта Незалежнасці, утварае [[курданёр]] з шырокай параднай [[алея]]й і [[сквер]]амі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Ш-падобнае ў плане збудаванне падоўжана па фронту забудовы, мае цэнтральны і бакавыя [[рызаліт]]ы, якія выступаюць па галоўным фасадзе. [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя]], як і дэкаратыўная апрацоўка [[фасад]]аў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка. У [[1936]] годзе па праекце архітэктара [[Наталля Макляцова|Наталлі Макляцовай]] галоўнаму корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне. Воссю сіметрыі стаў цэнтральны кубічны аб’ём.
Цалкам будаўніцтва аб’екта па праекце архітэктара Георгія Лаўрова завершана не было, было прынята рашэнне аб перабудове яго пад новыя патрабаванні. Праект перабудовы будынка галоўнага навучальнага корпуса быў выкананы ў [[1935]]—[[1936]] гг. маладым архітэктарам [[Наталля Макляцова|Наталляй Макляцовай]] у стылістыцы [[постканструктывізм|постканструктывісцкай манументальнасці]]. Было не толькі часткова зменена функцыянальнае прызначэнне асобных памяшканняў і павялічаны аб’ём навучальных плошчаў левай часткі будынка, якая падверглася найбольшай перабудове, але зменена і першапачатковае архітэктурна-стылістычнае рашэнне цэнтральнай, уваходнай часткі будынка<ref name="Жуцяеў"/>. Галоўнаму корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне, воссю сіметрыі стаў цэнтральны кубічны аб’ём<ref name="ЗП"/>. На гэта, верагодна, паўплывала і негатыўнае стаўленне да канструктывізму ў той час<ref name="Жуцяеў"/>. Гэта быў не першы выпадак, калі праект Лаўрова быў аддадзены на перапрацоўку іншым архітэктарам. Такое становішча спраў не магло доўга задавольваць архітэктара, і ў 1934 годзе Георгій Лаўроў пакінуў Менск<ref name="tut">[https://news.tut.by/society/517244.html Полет пролетарской фантазии. Нереализованные архитектурные проекты БССР межвоенного времени]</ref>.

<gallery mode=packed perrow ="4" heights="130px">
<gallery mode=packed perrow ="4" heights="130px">
Miensk, Barysaŭski, Palitechika. Менск, Барысаўскі, Палітэхніка (1935).jpg|Будаўніцтва інстытута ў 1935 годзе. Вонкавы выгляд будынка ўжо зменены, набыўшы сіметрыю і дэкор
Miensk, Barysaŭski, Palitechika. Менск, Барысаўскі, Палітэхніка (1935).jpg|Будаўніцтва інстытута ў 1935 годзе. Вонкавы выгляд будынка ўжо зменены, набыўшы сіметрыю і дэкор
Радок 31: Радок 30:
Пасля [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] разбураныя будынкі інстытута адноўлены. У галоўным корпусе ў 1946—1952 гадах па праекце архітэктараў [[Леў Рымінскі|Льва Рымінскага]] і [[Любоў Усава|Любові Усавай]] зменены [[вестыбюль]]ная група памяшканняў, фасады. Будынак упрыгожыў шасцікалонны [[порцік]], пастаўлены на [[цокаль]].
Пасля [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] разбураныя будынкі інстытута адноўлены. У галоўным корпусе ў 1946—1952 гадах па праекце архітэктараў [[Леў Рымінскі|Льва Рымінскага]] і [[Любоў Усава|Любові Усавай]] зменены [[вестыбюль]]ная група памяшканняў, фасады. Будынак упрыгожыў шасцікалонны [[порцік]], пастаўлены на [[цокаль]].


У 1952—1956 гадах па праекце архітэктараў [[Сяргей Мусінскі|Сяргея Мусінскага]] і [[Георгій Сысоеў|Георгія Сысоева]] ўзведзены 3 пяціпавярховыя карпусы інтэрнатаў. У вырашэнні іх фасадаў выкарыстаны элементы [[Савецкі класіцызм|класіцыстычнага дэкору]].
У 1952—1956 гадах па праекце архітэктараў [[Сяргей Мусінскі|Сяргея Мусінскага]] і [[Георгій Сысоеў|Георгія Сысоева]] ўзведзены 3 пяціпавярховыя карпусы інтэрнатаў. У вырашэнні іх фасадаў выкарыстаны элементы [[Савецкі класіцызм|класіцыстычнага дэкору]]<ref name="ЗП"/>.
[[Файл:План галоўнага корпуса БНТУ.jpg|thumb|План галоўнага корпуса БНТУ]]
[[Файл:План галоўнага корпуса БНТУ.jpg|thumb|План галоўнага корпуса БНТУ]]
У 1950—1980-я гады да галоўнага корпуса дабудаваны аб’ём бібліятэкі і спартыўны корпус (архітэктар [[Н. Шпігельман]] і інш.), паводле тыпавых праектаў пабудаваны навучальныя карпусы, сталовая па 500 месцаў.
У 1950—1980-я гады да галоўнага корпуса дабудаваны аб’ём бібліятэкі і спартыўны корпус (архітэктар [[Н. Шпігельман]] і інш.), паводле тыпавых праектаў пабудаваны навучальныя карпусы, сталовая па 500 месцаў<ref name="ЗП"/>.

Будынак галоўнага корпуса пастаўлены далёка ад [[чырвоная лінія забудовы|«чырвонай лініі» забудовы]] праспекта Незалежнасці, разам з іншымі будынкамі розных часоў утварае [[курданёр]] з шырокай параднай [[алея]]й і [[сквер]]амі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Ш-падобнае ў плане збудаванне падоўжана па фронту забудовы, мае цэнтральны і бакавыя [[рызаліт]]ы, якія выступаюць па галоўным фасадзе. [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя]], як і дэкаратыўная апрацоўка [[фасад]]аў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка<ref name="ЗП"/>.


У 1982 годзе па праекце архітэктараў Iгара Есьмана і Віктара Анікіна па Ленінскім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці), на скрыжаванні з [[МКАД (Мінск)|кальцавой аўтамагістраллю]] пабудаваны 8-павярховы корпус — галоўны навучальна-лабараторны і інтэрнаты [[Архітэктурны факультэт БНТУ|архітэктурнага]] і [[будаўнічы факультэт БНТУ|будаўнічага]] факультэтаў.
У 1982 годзе па праекце архітэктараў Iгара Есьмана і Віктара Анікіна па Ленінскім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці), на скрыжаванні з [[МКАД (Мінск)|кальцавой аўтамагістраллю]] пабудаваны 8-павярховы корпус — галоўны навучальна-лабараторны і інтэрнаты [[Архітэктурны факультэт БНТУ|архітэктурнага]] і [[будаўнічы факультэт БНТУ|будаўнічага]] факультэтаў<ref name="ЗП"/>.
{{зноскі}}
{{зноскі}}



Версія ад 18:38, 12 мая 2020

Файл:Belarusian National Technical University Main Building 2018 from afar.jpg
Галоўны корпус БНТУ

Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (былога Беларускага політэхнічнага інстытута) ў Мінску займае квартал, абмежаваны праспектам Незалежнасці, вуліцамі Якуба Коласа, Багдана Хмяльніцкага і Дарашэвіча. Ансамбль будынкаў былога політэхнічнага інстытута — твор архітэктуры класіцыстычнага напрамку.

Гісторыя

Будаўніцтва комплекса будынкаў Палітэхнікума[1] па Барысаўскім тракце пачалося ў 1930 годзе. Праект у стылі канструктывізму выканаў архітэктар Георгій Лаўроў[2].

Комплекс будынкаў складаўся з навучальнага корпуса (дом № 65) і корпуса інтэрната (№ 67 корпус 2)[2], якія былі пастаўлены далёка ад «чырвонай лініі» забудовы[3] і ўтваралі складаную структуру, пабудаваную на канструктывісцкіх прынцыпах разгалінаванага размяшчэння аб’ёмаў рознага функцыянальнага прызначэння. У аснове аб’ёмна-прасторавага рашэння пры складанай канфігурацыі агульнага плана выкарыстаны прыём кампазіцыйнага спалучэння рознавысокіх аб’ёмаў. Т-падобныя ў плане, яны арыентаваны адносна адзін аднаго такім чынам, што галоўны фасад навучальнага корпуса працягваецца направа «дваровымі фасадамі» будынка інтэрната, галоўны фасад якога накіраваны ўздоўж вул. Акадэмічнай перпендыкулярна да фасада галоўнага корпуса. Такая арганізацыя прасторы пры шматпланавым «рэльефе» фасадаў дазволіла стварыць выразную кампазіцыйную структуру. Пасля ў развіццё гэтай прасторавай арганізацыі на рагу вул. Акадэмічнай і Барысаўскага тракта (сёння пр. Незалежнасці) быў пабудаваны Г-падобны ў плане будынак інтэрната (№ 67 корпус 1), які стварыў у паўночна-ўсходняй частцы комплексу своеасаблівы бакавы курданёр[2].

Будынак галоўнага навучальнага корпуса меў асіметрычнае кампазіцыйна-прасторавае рашэнне. Структура яго ўтворана выступаючым аб’ёмам цэнтральнага ўваходу вышынёй у 1,5 паверхі, паднятага (з улікам рэльефу мясцовасці) на ўзровень верхняга краю аконных праёмаў першага паверху правага крыла будынка, і размешчаным злева ад яго вертыкальным аб’ёмам лесвічнай клеткі з традыцыйна-канструктывісцкім стужачным зашкленнем, а таксама выведзеным на другі план цэнтральным 4-павярховым аб’ёмам. Гэты кампазіцыйны вузел падкрэслены западаннем фасада правага аб’ёму будынка[2].

Паводле праекта, левая частка будынка ўяўляла сабой кампазіцыю з 2-павярховага аб’ёма з паўтарасветлавым верхнім паверхам актавай залы і тарцавым завяршэннем паўцыліндрычнай формы, да якога прылягае па фасаднай плоскасці аднапавярховы аб’ём з дахам-тэрасай[2].

У канструктывісцкай стылістыцы вырашана і кампазіцыйная структура будынка інтэрната, у прыватнасці яго дваровыя фасады, якія з’яўляюцца працягам фасада галоўнага навучальнага корпуса Характэрным у кампазіцыйным рашэнні фасадаў будынка інтэрната з’яўляюцца здвоеныя аконныя праёмы, якія захоўваюць такі ж, як і ў навучальным корпусе, малюнак рам[ru]. У тым жа ключы вырашаны дваровыя фасады галоўнага корпуса і інтэрната, якія ўтвараюць вялікі двор-курданёр. Галоўны фасад будынка інтэрната ў гэтай кампазіцыйнай структуры не ўдзельнічаў і ўяўляе самастойны аб’ект успрымання з боку вул. Акадэмічнай[2].

Будаўніцтва галоўнага навучальнага корпуса пачалося ў 1930 годзе. Да гэтага часу ў будынку інтэрната ўжо выконваліся ўнутраныя працы, і да 1 лістапада 1932 г. ён быў гатовы на 98 %. Узвядзенне галоўнага корпуса зацягнулася з прычыны арганізацыйных праблем, недастатковага фінансавання, дэфіцыту будматэрыялаў і абсталявання. Тым не менш да кастрычніка 1931 г. будынак «… ўзведзены цагляным мурам на ўсе паверхі, за выключэннем паўкруглай (левай) часткі, да стварэння якой прыступілі»[2].

У той час ён ужо быў накрыты дахам і зашклёны. Па праекце аздабленне сцен будынкаў меркавалася выканаць тынкоўкай цёмнага тону, але да гэтага справа не дайшла. Да 1934 года атынкавалі толькі аб’ём уваходнага блока галоўнага корпуса, але будынак інтэрната ўжо мела цёмную афарбоўку сцен. Галоўны навучальны корпус ужо Політэхнічнага інстытута быў здадзены ў эксплуатацыю ў няскончаным выглядзе да пачатку 1934 навучальнага года[2].

Цалкам будаўніцтва аб’екта па праекце архітэктара Георгія Лаўрова завершана не было, было прынята рашэнне аб перабудове яго пад новыя патрабаванні. Праект перабудовы будынка галоўнага навучальнага корпуса быў выкананы ў 19351936 гг. маладым архітэктарам Наталляй Макляцовай у стылістыцы постканструктывісцкай манументальнасці. Было не толькі часткова зменена функцыянальнае прызначэнне асобных памяшканняў і павялічаны аб’ём навучальных плошчаў левай часткі будынка, якая падверглася найбольшай перабудове, але зменена і першапачатковае архітэктурна-стылістычнае рашэнне цэнтральнай, уваходнай часткі будынка[2]. Галоўнаму корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне, воссю сіметрыі стаў цэнтральны кубічны аб’ём[3]. На гэта, верагодна, паўплывала і негатыўнае стаўленне да канструктывізму ў той час[2]. Гэта быў не першы выпадак, калі праект Лаўрова быў аддадзены на перапрацоўку іншым архітэктарам. Такое становішча спраў не магло доўга задавольваць архітэктара, і ў 1934 годзе Георгій Лаўроў пакінуў Менск[4].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны разбураныя будынкі інстытута адноўлены. У галоўным корпусе ў 1946—1952 гадах па праекце архітэктараў Льва Рымінскага і Любові Усавай зменены вестыбюльная група памяшканняў, фасады. Будынак упрыгожыў шасцікалонны порцік, пастаўлены на цокаль.

У 1952—1956 гадах па праекце архітэктараў Сяргея Мусінскага і Георгія Сысоева ўзведзены 3 пяціпавярховыя карпусы інтэрнатаў. У вырашэнні іх фасадаў выкарыстаны элементы класіцыстычнага дэкору[3].

План галоўнага корпуса БНТУ

У 1950—1980-я гады да галоўнага корпуса дабудаваны аб’ём бібліятэкі і спартыўны корпус (архітэктар Н. Шпігельман і інш.), паводле тыпавых праектаў пабудаваны навучальныя карпусы, сталовая па 500 месцаў[3].

Будынак галоўнага корпуса пастаўлены далёка ад «чырвонай лініі» забудовы праспекта Незалежнасці, разам з іншымі будынкамі розных часоў утварае курданёр з шырокай параднай алеяй і скверамі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Ш-падобнае ў плане збудаванне падоўжана па фронту забудовы, мае цэнтральны і бакавыя рызаліты, якія выступаюць па галоўным фасадзе. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя, як і дэкаратыўная апрацоўка фасадаў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка[3].

У 1982 годзе па праекце архітэктараў Iгара Есьмана і Віктара Анікіна па Ленінскім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці), на скрыжаванні з кальцавой аўтамагістраллю пабудаваны 8-павярховы корпус — галоўны навучальна-лабараторны і інтэрнаты архітэктурнага і будаўнічага факультэтаў[3].

Зноскі

  1. па праектна-будаўнічай і дзелавой дакументацыі да лета 1933 года аб’ект фігураваў пад назвай Палітэхнікум
  2. а б в г д е ё ж з і Юрий Жутяев. Первое здание БПИ: 1930-1935 гг. // «Архитектура и строительство». — 2016. — № 5.
  3. а б в г д е 162. Комплекс будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  4. Полет пролетарской фантазии. Нереализованные архитектурные проекты БССР межвоенного времени

Літаратура