Баляслаў Грабінскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 14: Радок 14:

У [[1942]]—[[1944]] гг. быў старшынём [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні]]. У [[1943]] годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага медыцынскага інстытута ў [[Новая Вілейка|Новую Вілейку]] быў запрошаны на кіраўніка кафедры анатоміі. [[6 верасня]] [[1943]] года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер [[Правянішкі]].

У кастрычніку [[1944]] года прызначаны старшым урачом Першага кадравага батальёна [[Беларуская краёвая абарона|БКА]]<ref>[http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=280 Дакументы i матэрыялы сабраныя i падрыхтаваныя для публікацыі [[I. Касяк]]ом, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага]. [[Лондан]] [[1960]]</ref>. З [[1944]] года ў эміграцыі, спачатку ў [[Германія|Германіі]]. Сябра Аб’яднання беларускіх лекараў на чужыне, аўтар артыкулаў у часопісе [[Медычная думка|«Медычная думка»]].

Радок 30: Радок 29:

{{DEFAULTSORT:грабінскі}}
{{DEFAULTSORT:грабінскі}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]]
[[Катэгорыя:Палітыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]]

Версія ад 03:13, 15 мая 2020

Баляслаў Грабінскі
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 3 жніўня 1899(1899-08-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 1991(1991-08-20) (92 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Партыя
Член у

Баляслаў Грабінскі (3 жніўня 1899, Урачыншчына, Раманаўская воласць, Сакольскі павет — 20 жніўня 1991, Лонгвуд, ЗША) — доктар медыцыны (дантыст), беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні.

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1910 годзе скончыў трохкласнае прыхадское вучылішча ў м. Дубровы. У 19111914 гадах вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. Сябра Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. У 1918 годзе працягваў вучобу ў Гродзенскай польскай гімназіі. Пасля скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта, атрымаўшы спецыяльнасць лекара-дантыста.

У 1922/1923 навучальным годзе абраны ў праўленне Беларускага студэнцкага саюза[1].

Працаваў асістэнтам кафедры анатоміі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Трымаў уласную практыку як доктар-дантыст.

Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш Беларускаму навуковаму таварыству, дзе быў намеснікам старшыні, Беларускаму Музею імя І. Луцкевіча, фундаваў беларускія выданні.

Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Заходняй Беларусі. Заснавальнік БІГіК.

У 19421944 гг. быў старшынём Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1943 годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага медыцынскага інстытута ў Новую Вілейку быў запрошаны на кіраўніка кафедры анатоміі. 6 верасня 1943 года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер Правянішкі.

У кастрычніку 1944 года прызначаны старшым урачом Першага кадравага батальёна БКА[2]. З 1944 года ў эміграцыі, спачатку ў Германіі. Сябра Аб’яднання беларускіх лекараў на чужыне, аўтар артыкулаў у часопісе «Медычная думка».

У 1950-х гадах прыбыў у ЗША. Працягваў медыцынскую практыку, быў актыўны ў жыцці дыяспары: сябра Рады БНР, сябра Беларускага інстытута навукі і мастацтва, сябра Беларуска-амерыканскага згуртавання, удзельнік кіраўніцтва яго Чыкагскага аддзела.

Першым заўважыў пад час падарожжа ў Італію «Партрэт Скарыны ў Падуі», зроблены ў 1942 годзе італьянскім мастаком Джакома Форна ў так званай «Зале Сарака» славутага Падуанскага ўніверсітэта[3].

Бібліяграфія

  • Роберт Луі Стывенсан «Чортава бутэлька». Пераклад з англійскай Б. Г. (Баляслаў Грабінскі) і В. Т. (Вітаўт Тумаш). Ватэнштэт, 1947.
  • Сакольшчына—Гродна—Вільня успаміны //АRCHE № 5 (10). 2000.
  • З успамінаў Баляслава Грабінскага (1899—1991) / падрыхтоўка да друку А.Смаленчука // Горад Святога Губерта: зборнік краязнаўчых артыкулаў. Вып. 6. — Гродна, 2012.

Зноскі

  1. Быў у нас такі дохтар… Лена Казлоўская. Czasopis Nr 03/2009
  2. Дакументы i матэрыялы сабраныя i падрыхтаваныя для публікацыі I. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. Лондан 1960
  3. НАТАТКІ МАСТАЦТВАЗНАЎЧАЙ СКАРЫНІЯНЫ. Віктар Шматаў