Ніна Багінская: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Тэг: Адмена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 37: Радок 37:


Пасля падзей 25 сакавіка 2017 года, калі ў Мінску былі арыштавалі дзясяткі актывістаў [[Справа «Белага легіёна»|«Белага легіёна»]], а па Беларусі былі затрыманы сотні ўдзельнікаў святкавання Дня Волі, Ніна Багінская штодня выходзіла да будынка КДБ з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам «Свабода народу»<ref name="Свабода">{{cite web| author =| date =2018-03-18| url =https://www.svaboda.org/a/29096953.html | title = Першым ляўрэатам мэдаля імя Сяргея Ханжанкова стала Ніна Багінская|publisher =[[Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода|Радыё «Свабода»]]| accessdate = 2019-06-20| lang =}}</ref>.
Пасля падзей 25 сакавіка 2017 года, калі ў Мінску былі арыштавалі дзясяткі актывістаў [[Справа «Белага легіёна»|«Белага легіёна»]], а па Беларусі былі затрыманы сотні ўдзельнікаў святкавання Дня Волі, Ніна Багінская штодня выходзіла да будынка КДБ з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам «Свабода народу»<ref name="Свабода">{{cite web| author =| date =2018-03-18| url =https://www.svaboda.org/a/29096953.html | title = Першым ляўрэатам мэдаля імя Сяргея Ханжанкова стала Ніна Багінская|publisher =[[Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода|Радыё «Свабода»]]| accessdate = 2019-06-20| lang =}}</ref>.

У верасні 2020 года фота Ніны Багінская з'явіліся на старонках італьянская часопіса [[Vogue]]. Здымкі былі размешчаныя з подпісам «The mother of Belarusian revolution», аўтар фота — Іван Рэвяка<ref>{{cite web| author =| date =2020-09-30| url = https://lady.tut.by/news/inspiration/702322.html| title =Такого еще не было. Фотографии Нины Багинской появились в итальянском Vogue |publisher =[[TUT.BY]]| accessdate = 2020-09-30 }}</ref>.


== Узнагароды ==
== Узнагароды ==

Версія ад 14:08, 30 верасня 2020

Ніна Багінская
Род дзейнасці геолаг, актывіст, грамадская дзяячка
Дата нараджэння 30 снежня 1946(1946-12-30)[1] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Ніна Рыгораўна Багінская (нар. 30 снежня 1946, Мінск) — беларуская грамадская актывістка[4]. Вядома сваім актыўным удзелам ў пратэстных акцыях беларускай апазіцыі, на якіх заўсёды выходзіць з бел-чырвона-белым сцягам, які лічыць сапраўдным дзяржаўным сцягам Беларусі[5]. Стала вядомай пасля апублікаванага ў 2006 годзе здымка, на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі[6][7].

Біяграфія

Ніна Багінская нарадзілася ў Мінску. З чацвёртага класа марыла быць геолагам. У восьмым класе пачала займацца веласпортам, прымала ўдзел у спаборніцтвах і злётах на ўзроўні СССР.

Скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут, па спецыяльнасці мантажнік радыёапаратуры. Другую вышэйшую адукацыю атрымала ва Украіне, у Івана-Франкоўскім інстытуце нафты і газу, атрымаўшы спецыяльнасць геолаг, спецыяліст па выведцы нафтавых і газавых радовішчаў.

Пасля вучобы працавала геолагам у Беларускім навукова-даследчым геалагічным разведвальным інстытуце, мэтай якога быў пошук нафты і газу. У той час стала членам БНФ, была дэлегатам Устаноўчага з'езду. Пры інстытуце стварыла суполку БНФ. З 1988 года прымала ўдзел у акцыях беларускай апазіцыі[6], пачынаючы ад мітынга-рэквіема на Дзень памінання продкаў «Дзяды». У 1994 годзе, пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, была звольнена з інстытуту за тое, што падрыхтавала важную справаздачу пра свой праект на беларускай мове[8].

У 2006 годзе ў незалежных беларускіх СМІ быў апублікаваны яе фотаздымак (работы Яўгенія Атцэцкага), на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі. На думку лідара беларускага дэмакратычнага руху «Малады Фронт» Зміцера Дашкевіча фатаграфія Ніны Багінскай са сцягам застанецца ў найновай гісторыі Беларусі[6].

Пасля падзей 25 сакавіка 2017 года, калі ў Мінску былі арыштавалі дзясяткі актывістаў «Белага легіёна», а па Беларусі былі затрыманы сотні ўдзельнікаў святкавання Дня Волі, Ніна Багінская штодня выходзіла да будынка КДБ з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам «Свабода народу»[9].

У верасні 2020 года фота Ніны Багінская з'явіліся на старонках італьянская часопіса Vogue. Здымкі былі размешчаныя з подпісам «The mother of Belarusian revolution», аўтар фота — Іван Рэвяка[10].

Узнагароды

  • 2017 год — уганаравана памятным знакам імя Віктара Івашкевіча. Ад імя БНФ узнагароду ўручаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч[11].
  • 2018 год — стала першым лаўрэатам медалю імя Сяргея Ханжанкова, палітычнага вязня савецкага рэжыму 1960–70-х гадоў[9]

Зноскі

  1. Ніне Багінскай — 70 гадоў! — 2016. Праверана 6 студзеня 2021.
  2. https://nashaniva.by/?c=ar&i=164736 Праверана 8 лістапада 2020.
  3. «Калі на нас нападуць, як на Украіну, я вазьму ў рукі зброю», — Ніна Багінская — 2016. Праверана 6 студзеня 2021.
  4. Ніне Багінскай — 70 гадоў!. Новы Час (30 снежня 2016). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  5. У інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, як Ніна Багінская паліла савецкі сцяг каля КДБ. Салiдарнасць (2 жніўня 2014). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  6. а б в В. Уласік, Е. Шалаева. Вышла, подняла флаг и стоит". Пенсионерка из Беларуси должна государству 16 тысяч долларов за акции протеста (руск.). Настоящее время (19 чэрвеня 2019). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  7. Нина Багинская "останется в новейшей истории Беларуси. Не все эти партии..." (руск.). Белорусский партизан (20 чэрвеня 2019). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  8. «Калі на нас нападуць, як на Украіну, я вазьму ў рукі зброю», — Ніна Багінская. Наша Ніва (7 лютага 2016). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  9. а б Першым ляўрэатам мэдаля імя Сяргея Ханжанкова стала Ніна Багінская. Радыё «Свабода» (18 сакавіка 2018). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  10. Такого еще не было. Фотографии Нины Багинской появились в итальянском Vogue. TUT.BY (30 верасня 2020). Праверана 30 верасня 2020.
  11. Ніна Багінская ўганараваная памятным знакам імя Івашкевіча. Партыя БНФ (1 жніўня 2018). Праверана 20 чэрвеня 2019.

Спасылкі