Віцэ-прэзідэнт (тэлесерыял): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др арфаграфія |
Няма тлумачэння праўкі Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
| tv_com_id = |
| tv_com_id = |
||
}} |
}} |
||
'''Віцэ-прэзідэнт''' ({{lang-en|Veep}}) — [[ЗША|амерыканскі]] [[Камедыя|камедыйны]] тэлесерыял з элементамі [[Палітыка|палітычнай]] [[Сатыра|сатыры]], які выходзіў у эфір на канале HBO з [[22 красавіка]] [[2012]] года па [[12 мая]] [[2019]] года. Галоўнай гераіняй з’яўляецца Селіна Маер (у выкананні Джуліі Луі-Дрэйфус), выдуманая [[Віцэ-прэзідэнт ЗША|віцэ-прэзідэнт ЗША]]. Серыял паказвае каманду нібыта першай жанчыны віцэ-прэзідэнта (а пазней — і ўласна [[Прэзідэнт ЗША|прэзідэнта ЗША]]), |
'''Віцэ-прэзідэнт''' ({{lang-en|Veep}}) — [[ЗША|амерыканскі]] [[Камедыя|камедыйны]] тэлесерыял з элементамі [[Палітыка|палітычнай]] [[Сатыра|сатыры]], які выходзіў у эфір на канале HBO з [[22 красавіка]] [[2012]] года па [[12 мая]] [[2019]] года. Галоўнай гераіняй з’яўляецца Селіна Маер (у выкананні Джуліі Луі-Дрэйфус), выдуманая [[Віцэ-прэзідэнт ЗША|віцэ-прэзідэнт ЗША]]. Серыял паказвае каманду нібыта першай жанчыны віцэ-прэзідэнта (а пазней — і ўласна [[Прэзідэнт ЗША|прэзідэнта ЗША]]), якая намагаецца пакінуць па сабе след у гісторыі, але замест гэтага часта тоне ў штодзённых палітычных інтрыгах і скандалах. |
||
== Сюжэт == |
== Сюжэт == |
Версія ад 20:59, 3 кастрычніка 2020
Віцэ-прэзідэнт | |
---|---|
Veep | |
Жанр | сіткам |
Аўтар(ы) | Арманда Янучы |
Вытворчасць | HBO |
У галоўных ролях | |
Кампазітар | |
Краіна вытворчасці | ЗША |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 7 |
Колькасць выпускаў | 65 |
Першы выпуск | 22 красавіка 2012 |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар(ы) |
Арманда Янучы Крыстафер Годзік Фрэнк Рыч Крыс Эдзісан Сайман Блэкуэл Тоні Рош Джулія Луі-Дрэйфус Стэфані Лаінг Дэвід Мандэль |
Працягласць | 25-30 хвілін (эпізод) |
Тэлеканал(ы) | HBO[d] |
Спасылкі | |
hbo.com/veep | |
IMDb ID 1759761 |
Віцэ-прэзідэнт (англ.: Veep) — амерыканскі камедыйны тэлесерыял з элементамі палітычнай сатыры, які выходзіў у эфір на канале HBO з 22 красавіка 2012 года па 12 мая 2019 года. Галоўнай гераіняй з’яўляецца Селіна Маер (у выкананні Джуліі Луі-Дрэйфус), выдуманая віцэ-прэзідэнт ЗША. Серыял паказвае каманду нібыта першай жанчыны віцэ-прэзідэнта (а пазней — і ўласна прэзідэнта ЗША), якая намагаецца пакінуць па сабе след у гісторыі, але замест гэтага часта тоне ў штодзённых палітычных інтрыгах і скандалах.
Сюжэт
Серыял сочыць за асабістым жыццём і палітычнай кар’ерай Селіны Маер (Джулія Луі-Дрэйфус), віцэ-прэзідэнта, а пазней прэзідэнта ЗША. Яе партыйная прыналежнасць ніколі не называецца, хаця ў фінале чацвёртага сезона намякаецца, што яна дэмакратка. Былы сенатар ЗША ад штата Мэрыленд, Маер агітавала за вылучэнне сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года і, першапачаткова, была лідарам гонкі, але ў выніку прайграла намінацыю Сцюарту Х’юзу. Пасля гэтага Маер далучаецца да каманды Х’юза і выбіраецца віцэ-прэзідэнтам. У склад апарата віцэ-прэзідэнта, ад якога Маер цалкам залежыць як у палітыка-адміністрацыйным, так і ў жыццёва-бытавым плане, уваходзіць кіраўнік апарата Эмі Брукхаймер (Ганна Члумскі); дырэктар па камунікацыях ці прэс-сакратар віцэ-прэзідэнта Майк Маклінтак (Мэт Уолш); намеснік дырэктара па камунікацыях Дэн Іган (Рэйд Скот); асабісты асістэнт віцэ-прэзідэнта Гэры Уолш (Тоні Хэйл); і сакратар-рэферэнт Сью Уілсан (Суфі Брэдшоу). Пазней у склад прэзідэнцкай каманды ўвайшлі кіраўнік апарата Белага дома Бен Каферці (Кевін Дан) і палітычны стратэг Кент Дэвісан (Гэры Коўл). Джона Раян (Цімаці Сіманс), першапачаткова — камунікатар Белага дома з кабінетам віцэ-прэзідэнта, а пазней — кангрэсмен ад Нью-Гэмпшыра, таксама займае важнае месца ў сюдэце.
У самым пачатку серыяла Селіна Маер часта адчувае сябе ізаляванай ад сур’ёзных спраў і ігнараванай прэзідэнтам Х’юзам, якога ніколі не паказваюць на экране. У другім сезоне Маер набірае пэўную сілу і ўплыў, і да канца сезона актыўна разглядае магчымасць вылучэння сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года. Вырашальны момант — калі Х’юз вырашае не ісці на другі тэрмін, і Маер пачынае сваю прэзідэнцкую кампанію. Х’юз раптоўна сыходзіць у адстаўку, а віцэ-прэзідэнт Селіна Маер займае пасаду прэзідэнта ЗША. У чацвёртым сезоне яна працягвае сваю прэзідэнцкую кампанію, якую заплямоўвае шэраг скандалаў. Вынікам выбараў стала нічыя ў спаборніцтве паміж Селінай Маер і рэспубліканцам Білам О’Браенам, што прывяло да галасавання ў Палаце прадстаўнікоў на працягу пятага сезона, каб прыняць рашэнне аб наступным прэзідэнце, пасля таго, як падлік галасоў у Невадзе не змог вызначыць наступнага прэзідэнта. Галасаванне Палаты прадстаўнікоў завяршаецца ўнічыю; гэта азначае, што Сенат ужо будзе абіраць наступнага прэзідэнта з двух кандыдатаў у віцэ-прэзідэнты. Галасаванне ў Сенаце таксама завяршаецца ўнічыю. Незадаволены віцэ-прэзідэнт пры часовым прэзідэнцтве Селіны Маер Эндру Дойл (Філ Рыўз), які не балатуецца з ёй на наступны тэрмін, аддае вырашальны голас за партнёрку О’Браен Лаўру Мантэс (Андрэа Саўз) замест бягучага напарніка Маер Тома Джэймса (Х’ю Лоры). Мантэс становіцца прэзідэнтам. Шосты сезон паказвае, як сыходзіць з пасады Селіна Маер, яна спрабуе забяспечыць сваё месца ў гісторыі, напісаўшы мемуары, стварыўшы фонд і спрабуючы стварыць прэзідэнцкую бібліятэку. У канцы сезона Маер вырашае зноў балатавацца ў прэзідэнты. Сёмы сезон паказвае, як Маер зноў спрабуе балатавацца ў прэзідэнты на выбарах 2020 года.
Серыял таксама паказвае асабістае жыццё Селіны Маер, напрыклад, яе напружаныя адносіны з дачкой Кэтрын (Сара Сазерланд), былым мужам Эндру (Дэвід Паскусі) і шэрагам іншых герояў. Жыццё, кар’ера і адносіны з іншымі персанажамі часта перасякаюцца з галоўным апавяданнем серыяла, які сатырызуе палітычную дзейнасць і ўнутраную працу ўрада ЗША.
Узнагароды
Серыял атрымаў пахвалу крытыкаў і некалькі асноўных узнагарод, у тым ліку сем запар намінацый на прэмію Эмі за выдатны камедыйны серыял, атрымаўшы гэтую ўзнагароду за свой чацвёрты, пяты і шосты сезоны. Другі, чацвёрты і шосты сезоны атрымалі прэмію Гільдыі пісьменнікаў Амерыкі за камедыйны серыял, а трэці сезон атрымаў прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў за выдатныя дасягненні ў камедыі. Выканаўца галоўнай ролі — Джулія Луі-Дрэйфус — атрымала шэсць запар узнагарод Emmy Emem Award, тры ўзнагароды Гільдыі кінаакцёраў, дзве тэлевізійныя прэміі «Выбар крытыкаў», прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў і пяць запар намінацый на «Залаты глобус» і інш.