Мая Санду: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25: Радок 25:
|прафесія = Эканаміст
|прафесія = Эканаміст
}}
}}
'''Мая Санду''' ({{lang-mo|Maia Sandu}}, нар. [[24 мая]] [[1972]], с. [[Рысіпень]], [[Фалешцкі раён|Фалешцкага раёна]], [[Малдова]]) — малдаўскі палітык і дзяржаўны дзеяч, [[Міністэрства асветы Рэспублікі Малдова|міністр асветы]] Рэспублікі Малдова (2012—2015), прэм’ер-міністр (2019). 15 лістапада 2020 года атрымала перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове.
'''Мая Санду''' ({{lang-mo|Maia Sandu}}, нар. [[24 мая]] [[1972]], с. [[Рысіпень]], [[Фалешцкі раён|Фалешцкага раёна]], [[Малдова]]) — малдаўскі палітык і дзяржаўны дзеяч, [[Міністэрства асветы Рэспублікі Малдова|міністр асветы]] Рэспублікі Малдова (2012—2015), прэм’ер-міністр (2019), [[Прэзідэнт Малдовы]]. 15 лістапада 2020 года атрымала перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 15:33, 16 лістапада 2020

Мая Санду
малд.: Maia Sandu
Сцяг6-ы Прэзідэнт Рэспублікі Малдова Сцяг
з 2020
Кіраўнік урада Павел Філіп
Папярэднік Ігар Дадон
Сцяг Міністр асветы Рэспублікі Малдова
24 ліпеня 2012 года — 30 ліпеня 2015 года
Папярэднік Міхаіл Шляхціцкі
Пераемнік Карына Фусу

Нараджэнне 24 мая 1972(1972-05-24) (51 год)
Рысіпень, Фалешцкі раён Малдаўская ССР, СССР
Імя пры нараджэнні Maia Sandu
Веравызнанне Праваслаўная царква Малдовы
Партыя Партыя дзеяння і салідарнасці
Адукацыя
Прафесія Эканаміст
Дзейнасць Эканоміка, палітыка
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мая Санду (малд.: Maia Sandu, нар. 24 мая 1972, с. Рысіпень, Фалешцкага раёна, Малдова) — малдаўскі палітык і дзяржаўны дзеяч, міністр асветы Рэспублікі Малдова (2012—2015), прэм’ер-міністр (2019), Прэзідэнт Малдовы. 15 лістапада 2020 года атрымала перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове.

Біяграфія

Мая Санду нарадзілася 24 мая 1972 года ў сяле Рысіпень, Фалешцкі раён, Малдаўская ССР, СССР. У 19891994 гадах вучылася ў Эканамічнай акадэміі Малдовы (ASEM). З 1995 па 1998 вывучала міжнародныя адносіны ў Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Малдова. У 2010 годзе скончыла Гарвардскі інстытут дзяржаўнага кіравання ім. Джона Ф. Кенэдзі.

У 20102012 гадах Мая Санду была дарадцам выканаўчага дырэктара Сусветнага банка у Вашынгтоне, акруга Калумбія, ЗША.

Міністр адукацыі

24 ліпеня 2012 года Мая Санду была прызначана міністрам асветы. Быў праведзены шэраг рэформ, у прыватнасці змяніўся рэгламент правядзення нацыянальных экзаменаў. Была ўзмоцнена сістэма кантролю працэсу здачы экзамену, у многіх цэнтрах усталяваны металашукальнікі на ўваходах у цэнтры здачы экзамену на ступень бакалаўра, усе аўдыторыі былі абсталяваны камерамі відэа-назірання. У таксама час, усе экзаменацыйныя працы вучняў, якія былі заўважаны ў спісванні, ануляваліся, а самі яны пазбаўляліся права пераздачы экзаменаў у дадатковую сесію. Падобныя змены выклікалі неадназначную ацэнку ў грамадстве, некаторыя грамадзяне і палітычныя дзеячы лічылі, што гэты кантроль аказвае моцны псіхалагічны ціск на вучняў, якія здаюць экзамены[1].

У канцы 2014 года на ўсеагульнае абмеркаванне быў вынесены праект новага Кодэкса аб адукацыі. Згодна з гэтым праектам, адукацыя можа стаць абавязковай да 18-гадовага веку, а дырэктары школ змогуць заставацца на пасады толькі два тэрміны запар, англійская мова можа стаць абавязковай у навучальных планах, а руская мова будзе вывучацца ў школах факультатыўна (па выбары). Апроч гэтага прапанавалася новая еўрапейская літарная сістэма ацэнак у вышэйшых навучальных установах. Праект Кодэкса пра адукацыю агадвае стварэнне новых структур для атэстацыі і забеспячэнні якасці адукацыі на розных этапах, а менавіта стварэнне Нацыянальнай школьнай інспекцыі і Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці прафесійнай адукацыі, у сістэме вышэйшай адукацыі — Савет стратэгічнага і інстытуцыйнага развіцця, а на роўні сярэдняй адукацыі — Адміністрацыйны савет навучальнай установы[2].

Пасля адстаўкі ўрада Кірыла Габурыча Ліберал-дэмакратычная партыя Малдовы высунула Маю Санду кандыдатам у прэм’ер-міністры. У таксама час яе кандыдатура не знайшла падтрымкі іншых партый, які сфармаваў кіравальны «Альянс за еўрапейскую інтэграцыю 3». 30 ліпеня 2015 года, пасля зацвярджэння новага ўрада на чале з Валерам Стральцом, Мая Санду была змушана пакінула пасаду міністра, бо, паводле пагаднення пра фармаванне кіруючага альянсу, гэта пасада прызначалася Ліберальнай партыі.

Далейшая палітычная кар’ера

22 снежня 2015 года Мая Санду абвясціла пра стварэнне ўласнага палітычнага праекта — Партыі дзеяння і салідарнасці.

На чале ўрада

У сакавіку 2019 года на парламенцкіх выбарах у Малдове Мая Санду абрана дэпутатам ад праеўрапейскага блока ACUM, прычым ніводная з палітычных сіл на гэты раз не здолела атрымаць большасць месцаў. Пад пагрозай роспуску парламента Партыя сацыялістаў і блок ACUM 8 чэрвеня падпісалі часовае кааліцыйнае пагадненне. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон вылучыў Маю Санду ў прэм’еры, а парламент зацвердзіў яе разам з новым урадам[3]. 12 лістапада ўрад на чале з Маяй Санду адпраўлены ў адстаўку[4].

Зноскі

Спасылкі