Алена Юр’еўна Кручынкіна: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др Igro by перанёс старонку Удзельнік:Igro by/Алёна Юр’еўна Кручынкіна у Алёна Юр’еўна Кручынкіна: Перанос у асноўную прастору |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 16:10, 6 кастрычніка 2021
Нарадзілася |
28 сакавіка 1995 (29 гадоў) |
---|---|
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алёна Юр’еўна Кручы́нкіна (нар. 28 сакавіка 1995, пас. Смольны, Мардовія) — расійская і беларуская біятланістка, які цяпер выступае за зборную Беларусі, чэмпіён Еўропы 2020 года ў гонцы пераследвання, прызёр чэмпіянату Расіі. Майстар спорту Расіі.
Біяграфія
Юніёрская кар’ера
Неаднаразова станавілася пераможцай і прызёрам першынстваў Расіі і адборачных спаборніцтваў у малодшых узростах[2][3]. Сярэбраны прызёр Усерасійскай зімовай Універсіяды 2016 года ў змешанай эстафеце[4].
Удзельнічала ў трох чэмпіянатах свету сярод юніёраў (2014, 2015, 2016) і адным чэмпіянаце Еўропы (2015), але ў асабістых дысцыплінах не падымалася вышэй за 17-е месца. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў па летнім біятлоне 2015 была восьмай у спрынце і сёмай у пераследванні.
У сезоне 2015/16 удзельнічала ў некалькіх этапах юніёрскага Кубка IBU, лепшы вынік — сёмыя месцы на этапах у Валь-Мартэла і Ленцерхайдэ. У агульным заліку сезону заняла 15-е месца[5].
Дарослая кар’ера
Неаднаразовая пераможца чэмпіянату Прыволжскай ФА[6].
Двухразовы срэбны прызёр чэмпіянату Расіі 2018 года ў каманднай гонцы і гонцы патрулёў у складзе каманды Мардовіі.
Станавілася пераможцай этапаў Кубка Расіі у эстафеце[7].
Удзел у чэмпіянатах свету
Год | Месца правядзення | Інд | Спр | Пр | МС | Эст | Зм | АЗм |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2019 | Эстэрсунд | 46 | 36 | 44 | — | 11 | 13 | — |
2020 | Антхольц | 77 | 49 | LAP | — | 13 | 12 | — |
2021 | Паклюка | 26 | 49 | 49 | — | 4 | 14 | — |
Кубак свету
Сезон | Месца | Колькасць набраных балаў | Пераможца |
---|---|---|---|
2018/2019 | 65 | 64 | Даратэя Вірэр |
2019/2020 | 49 | 96 | Даратэя Вірэр |
2020/2021 | 30 | 275 | Тырыль Экхаф |
Асабістае жыццё
Сястра-блізнюк Ірына таксама займаецца біятлонам.
Зноскі
- ↑ Russian Biathlon Union — 1992.
- ↑ Биатлон: Елена Кручинкина победила в Екатеринбурге
- ↑ Летний биатлон. Первенство России. Крюков и Кручинкина победили в спринтерских кроссах
- ↑ Елена Кручинкина: «Были ошибки в стрельбе»
- ↑ Юниорский Кубок IBU. Общий зачет. Райтер и Блашко победили, Стрельцов — 2-й, Ушкина — 3-я
- ↑ В Уфе завершились чемпионат и юниорское первенство ПФО по биатлону
- ↑ Сборная региона-13 показала лучший результат на соревнованиях по биатлону