Княства: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Кня́ства''' — |
'''Кня́ства''' — раннефеадальнае [[дзяржава|дзяржаўнае]] ўтварэнне, тэрыторыя ўладанняў [[князь|князя]], найбольш тыповае для перыяду [[Феадальная раздробненасць|феадальнай раздробненасці]]. |
||
Ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]] першыя княствы ўзніклі не пазней за X стагоддзе (гл. [[Полацкае княства|Полацкая]] і [[Кіеўская Русь|Кіеўская]] дзяржавы). У XII стагоддзі з Кіеўскай дзяржавы вылучыўся шэраг зямель-княстваў, якія ў сваю чаргу драбніліся на воласці-княствы паміх прадстаўнікамі княжацкага роду [[Род Рурыкавічаў|Рурыкавічаў]] і яго асобных галін (гл. [[удзельнае княства]]). У [[Высокае Сярэдневякоўе|раннефеадальны перыяд]] паняцце «княства» не ўжываўся, крыніцы фіксуюць толькі «землі» і «воласці». Называліся княствы па [[сталіца|стольных горадах]] — [[Смаленскае княства|Смаленская зямля]], [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўская зямля]], [[Разанскае княства|Разанская зямля]], [[Растова-Суздальскае княства|Суздальская зямля]] і інш. У [[Позняе Сярэдневякоўе|познесярэднявечны перыяд]] найбуйнейшыя княствы зваліся «вялікімі» ([[Вялікае Княства Літоўскае]]; гл. [[вялікі князь]]). |
|||
У |
У [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]] таксама былі княствы ({{lang-de|Fürstentum}}, {{lang-fr|Principauté}} і інш.) з часоў феадальнай раздробненасці, у [[Германія|Германіі]] так званыя тэрытарыяльныя княствы існавалі да яе аб’яднання і ўтварэння [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] (1871). Некаторыя княствы захаваліся да найноўшага часу ([[Ліхтэнштэйн]], [[Манака]], [[Княства Себорга|Себорга]]). |
||
У рэгіёне [[Персідскі заліў|Персідскага заліва]] арабскія княствы ([[эмірат]]ы) захаваліся да цяперашняга часу. У Індыі [[туземнае княства|туземныя княствы]] існавалі да 1950 года. |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* ''Горский Антон''. Средневековая Русь. О чем говорят источники. |
* ''Горский Антон''. Средневековая Русь. О чем говорят источники. — Москва: Ломоносовъ, 2016. |
||
[[Катэгорыя:Манархія]] |
[[Катэгорыя:Манархія]] |
Версія ад 10:41, 6 красавіка 2022
Кня́ства — раннефеадальнае дзяржаўнае ўтварэнне, тэрыторыя ўладанняў князя, найбольш тыповае для перыяду феадальнай раздробненасці.
Ва Усходняй Еўропе першыя княствы ўзніклі не пазней за X стагоддзе (гл. Полацкая і Кіеўская дзяржавы). У XII стагоддзі з Кіеўскай дзяржавы вылучыўся шэраг зямель-княстваў, якія ў сваю чаргу драбніліся на воласці-княствы паміх прадстаўнікамі княжацкага роду Рурыкавічаў і яго асобных галін (гл. удзельнае княства). У раннефеадальны перыяд паняцце «княства» не ўжываўся, крыніцы фіксуюць толькі «землі» і «воласці». Называліся княствы па стольных горадах — Смаленская зямля, Чарнігаўская зямля, Разанская зямля, Суздальская зямля і інш. У познесярэднявечны перыяд найбуйнейшыя княствы зваліся «вялікімі» (Вялікае Княства Літоўскае; гл. вялікі князь).
У Заходняй Еўропе таксама былі княствы (ням.: Fürstentum, фр.: Principauté і інш.) з часоў феадальнай раздробненасці, у Германіі так званыя тэрытарыяльныя княствы існавалі да яе аб’яднання і ўтварэння Германскай імперыі (1871). Некаторыя княствы захаваліся да найноўшага часу (Ліхтэнштэйн, Манака, Себорга).
У рэгіёне Персідскага заліва арабскія княствы (эміраты) захаваліся да цяперашняга часу. У Індыі туземныя княствы існавалі да 1950 года.
Літаратура
- Горский Антон. Средневековая Русь. О чем говорят источники. — Москва: Ломоносовъ, 2016.