Перайсці да зместу

Адміністрацыйны падзел Японіі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Nallimbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: ko:일본의 도도부현
Радок 177: Радок 177:
[[it:Prefetture del Giappone]]
[[it:Prefetture del Giappone]]
[[ja:都道府県]]
[[ja:都道府県]]
[[ko:일본의 광역 자치 단체]]
[[ko:일본의 도도부현]]
[[la:Index Praefecturarum Iaponiae]]
[[la:Index Praefecturarum Iaponiae]]
[[lt:Prefektūra (Japonija)]]
[[lt:Prefektūra (Japonija)]]

Версія ад 03:44, 1 сакавіка 2010

Адміністрацыйны падзел Японіі
Узровень прэфектур
Прэфектуры Японіі
(都道府県 то-до:-фу-кэн)
Адзінкі меншага ўзроўню
Акругі Японіі (支庁 ситё:)
Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
(政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі)
Паветы (郡 гун)
Муніцыпальны ўзровень
Цэнтральныя гарады
(中核市 тю:каку сі)
Адмысловыя гарады
(特例市 токурэй сі)
Гарады (市 сі)
Адмысловыя раёны Токіа
(特別区 токубэцу ку)
Раёны гарадоў (区 ку)
Мястэчкі (町 тё: / маці)
Вёскі (村 сон / мура)
Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання

Японія афіцыйна падзяляецца на 47 адміністрацыйных адзінкі вышэйшага ўзроўню. Яны аб’яднаны ў сістэму тодофукэн (яп. 都道府県 то-до:-фу-кэн). Па гэтай сістэме краіна складаецца з адной сталіцы то (яп. 都) — Токіо, адной вобласці до (яп. 道) — Хакайда, дзвюх гарадоў фу (яп. 府?), якія маюць статус прэфектуры, — Кіёта і Осака — і сарака трох прэфектур кэн (яп. 県). Дзеля зручнасці ў Заходнім японазнаўстве прынята называць вышэйназваныя адзінкі “прэфектурамі”.

Прэфектуры падзяляюцца на меншыя адміністрацыйныя адзінкі. Гэта акругі Хакайда, адмысловыя гарады, вызначаныя ўказам урада, і паветы. Акругі, якіх налічваецца 14, існуюць толькі ў Хакайда. Для астатніх прэфектур адзінкай дзялення з’яўляецца павет. Да адмысловых гарадоў, вызначаных указамі ўрада, належаць гарады, насельніцтва якіх перавышае 500 тысяч чалавек. Гэтыя гарады ўключаюць Кобэ (1956), Кіёта (1956), Нагоя (1956), Осака (1956), Іокагама (1956), Кітакюсю (1963), Фукуока (1972), Кавасакі (1972), Саппара (1972), Хірасіма (1980), Сэндай (1989), Ціба (1992), Сайтама (2003), Сідзуока (2005), Сакаі (2006), Ніігата і Хамамацу (2007). Сталіца Токіо да ліку падобных гарадоў не прыналежыць, таму што з’яўляецца гарадскім кангламератам, а не горадам.

Сучасная сістэма адміністрацыйнага дзялення была укаранёна ў перыяд Мэйдзі ў 1871 годзе, у выніку чаго былі скасаваны феоды хан і створаны прэфектуры. Гэтая падзея носіць назву хайхан цікэн (яп. 廃藩置県). Спачатку колькасць прэфектур адпавядала колькасці былых феодаў – больш за 300 адзінак. З часам іх скарацілі да 72, а ў 1888 годзе – да 47. Закон аб мясцовай аўтаноміі даў прэфектурам больш уладарных паўнамоцтваў. Нарэшце, улічваючы імпэтнае развіцце ўрбанізацыі ў Японіі, японскі ўрад разглядае праект рэфармавання прэфектур у 10 больш буйных адміністрацыйных адзінак.

Акрамя прэфектур і паветаў, у краіне існуе адміністрацыйныя адзінкі муніцыпальнага ўзроўню, якія карыстаюцца шырокай аўтаноміяй. Гэта цэнтральныя гарады прэфектур, адмысловыя гарады, уласна гарады, 23 спецыяльныя раёны Токіо, а таксама пасёлкі і вёскі.

Гісторыя тыпаў прэфектур

Да адмысловых прэфектур можна аднесці Токіо, Кіёта, Осака і Хакайда. У перыяд Эда (1603 - 1867) сягунат усталяваў 9 гарадскіх раёнаў, якімі кіравалі чыноўнікі з цэнтра (奉行支配地), і 302 раённых горада, якімі кіравалі гарадскія чыноўнікі (郡代支配地). З надыходам эпохі Мэйдзі 9 гарадскіх цэнтраў былі ператвораны ў акругі фу, а 302 раённых горада – ў прэфектуры кэн. У 1871 г., пасля адміністрацыйнай рэформы, у Японіі былі ўсталяваны 3 гарадскія прэфектуры фуТокіо, Кіёта і Осака. У 1943 годзе гарадская прэфектура Токіо была перайменавана ў сталіцу то (хоць закона аб сталіцы зацверджана не было). У выпадку з Хакайда абставіны склаліся па-іншаму. Гэты востраў, які японцы называлі Эдзосіма – “востраў айнаў” – знаходзіўся па-за кантролем сёгунаў. Выключэнне складалі нязначныя ўладанні самурайскіх родаў на поўдні вострава. У 1886 годзе ён атрымаў назву “Хакайда”, што азначала “Паўночны марскі шлях”. Яго паходжанне звязана з назвай старажытных японскіх шляхоў до (道), уведзеных у VII стагоддзі японскім імператарскім урадам. Паколькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя большая частка вострава Хакайда была асвоена японцамі, былі ўсталяваны 14 абласцей сіцё, своеасаблівых цэнтраў японскай каланізацыі.

Спіс прэфектур

Карта прэфектур Японіі.

Табліца показвае дзяленне на прэфектуры ў парадку па ISO 3166-2:JP


1. Хакайда
2. Ааморы
3. Іватэ
4. Міягі
5. Акіта
6. Ямагата
7. Фукусіма
8. Ібаракі
9. Тацігі
10. Гумма
11. Сайтама
12. Ціба
13. Токіо
14. Канагава
15. Ніігата
16. Таяма

17. Ісікава
18. Фукуі
19. Яманасі
20. Нагана
21. Гіфу
22. Сідзуока
23. Айці
24. Міэ
25. Сіга
26. Кіёта
27. Осака
28. Хёго
29. Нара
30. Вакаяма
31. Татторы
32. Сіманэ

33. Акаяма
34. Хірасіма
35. Ямагуці
36. Такусіма
37. Кагава
38. Эхімэ
39. Коці
40. Фукуока
41. Сага
42. Нагасакі
43. Кумамата
44. Оіта
45. Міядзакі
46. Кагасіма
47. Акінава

Прэфектуры часта дзеля зручнасці падзяляюць на рэгіёны (вобласці) ціхо (地方). Гэтыя рэгіёны злажыліся гістарычна, яны не маюць адміністрацыйнага апарата і не з’яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі.

Табліца паказвае агульнапрынятае дзяленне прэфектур па рэгіёнам з поўначы на поўдзень.

Рэгіёны Прэфектуры
Хакайда[1] Хакайда
Тахоку Акіта, Ааморы, Фукусіма,

Іватэ, Міягі, Ямагата

Канта Ціба, Гумма, Ібаракі,

Канагава, Сайтама, Тацігі, Токіо

Цюбу[2] Айці, Фукуі, Гіфу, Ісікава,

Нагана, Ніігата, Сідзуока, Таяма, Яманасі

Кінкі Хёго, Кіёта, Міэ, Нара,

Осака, Сіга, Вакаяма

Цюгоку Хірасіма, Акаяма, Сіманэ,

Татторы, Ямагуці

Сікоку Эхімэ, Кагава, Коці,

Такусіма

Кюсю Фукуока, Кагасіма, Кумамота,

Міядзакі, Нагасакі, Аіта, Сага

Акінава Акінава

Заўвагі

  1. Паўднёвая частка вострава Сахалін і ўсе астравы Курыльскай грады (на карце не паказаны) былі японскай тэрыторыяй з 1907 г. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны яны перайшлі да СССР і да цяперашняга часу застаюцца пад расійскай юрысдыкцыяй. Японскі ўрад лічыць астравы уласнасцю Японіі.
  2. Рэгіён Цюбу падзяляецца на меншыя падрэгіёны — Хакурыку, Касінтэцу, Такай и Цюкю.

Спасылкі