Барбарыс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: hsb:Kisyca
др +Крыніцы
Радок 6: Радок 6:

Раней барбарыс шырока выкарыстоўваўся ў беларускай шляхецкай кулінарыі. Яго сушылі, гатавалі [[варэнне]] (гронкамі ці асобнымі ягадамі) ў [[цукар|цукры]] і ў [[мёд|мёдзе]], [[жэле]]. Салёны барбарыс нарыхтоўвалі позняй восенню і ўжывалі потым як гарнір, а таксама гатавалі з яго пікулі і салаты. У сусветнай кулінарыі найбольш вядомыя жэле, [[мармелад|мармелады]] і джэмы з барбарысу (асабліва славутыя ў [[Францыя|Францыі]]), [[кісель|кісялі]], [[наліўка|наліўкі]] і [[лікёр|лікёры]]; выкарыстоўваецца таксама і лісце барбарысу, якое надаецца на салаты. На [[Каўказ|Каўказе]] з барбарысу гатуюць вострыя прыправы да мясных страў. У [[карэйская кухня|карэйскай]] і [[японская кухня|японскай]] кулінарыі папулярны блізкі сваяк барбарысу звычайнага, ''Berberis thunbergii''.

== Крыніцы ==
*{{Крыніцы/НашаЕжа|Белы|Барбарыс}}

[[Катэгорыя:Барбарысавыя]]
[[Катэгорыя:Барбарысавыя]]

Версія ад 21:14, 9 верасня 2007

Барбарыс звычайны
Berberis vulgaris

Барбары́с (па-лацінску: Berberis) — род кветкавых раслін сямейства барбарысавых.

У Беларусі дзікарослы барбарыс звычайны (Berberis vulgaris), расце на схілах у далінах рэк, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках). Лістападны калючы куст вышынёй да 2 м з рабрыстымі прамастойнымі або дугападобнымі парасткамі. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у павіслых гронках. Плады ягадападобныя, ярка-чырвоныя, падоўжаныя, сабраныя ў гронкі, збіраюць у вераснікастрычніку. Народныя назвы кіслец, кіслянка — плады маюць вельмі кіслы смак. Багатыя вітамінамі C (до 53 мг%) і K, цукрамі (да 7 %), кіслотамі (яблычнай, лімоннай, вінна-кіслай — да 7,5 %). Таксама ўтрымліваюць флаваноіды, дубільныя рэчывы, пектыны, крыху алкалоідаў.

Раней барбарыс шырока выкарыстоўваўся ў беларускай шляхецкай кулінарыі. Яго сушылі, гатавалі варэнне (гронкамі ці асобнымі ягадамі) ў цукры і ў мёдзе, жэле. Салёны барбарыс нарыхтоўвалі позняй восенню і ўжывалі потым як гарнір, а таксама гатавалі з яго пікулі і салаты. У сусветнай кулінарыі найбольш вядомыя жэле, мармелады і джэмы з барбарысу (асабліва славутыя ў Францыі), кісялі, наліўкі і лікёры; выкарыстоўваецца таксама і лісце барбарысу, якое надаецца на салаты. На Каўказе з барбарысу гатуюць вострыя прыправы да мясных страў. У карэйскай і японскай кулінарыі папулярны блізкі сваяк барбарысу звычайнага, Berberis thunbergii.

Крыніцы

  • Белы А. Барбарыс // Праект «Наша ежа»