Прыпяцкае Палессе: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др пунктуацыя, арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:


[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Беларусі]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Брэсцкай вобласці]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Гомельскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Магілёўскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Мінскай вобласці]]


[[be-x-old:Прыпяцкае Палесьсе]]
[[be-x-old:Прыпяцкае Палесьсе]]

Версія ад 22:26, 28 лістапада 2011

Прыпяцкае Палессе — фізіка-геаграфічны раён Беларускага Палесся на поўдні Беларусі, ва ўсходняй частцы Брэсцкай, заходняй часткі Гомельскай, на поўдні Мінскай і крайнім паўднёвым захадзе Магілёўскай абласцей. Працягласць з захаду на ўсход ад 175 да 280 км, з поўначы на поўдзень ад 83 да 140 км. Вышыня 127—140 м, максіальная 174 м (на захад ад п.г.т Лагішын Пінскага раёну).

Гэты раён характарызуецца высокай забалочанасцю мясцовасці, добрай захаванасцю прыродных комплексаў. Лясістасць высокая (ад 32% у Пінскім раёне да 69% у Лельчыцкім), пераважаюць хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя, чорнаалешнікавыя лясы і дубровы.

Нізінная тэрыторыя ўяўляе сабой сістэму алювіяльных, абалонных, азёрна-алювіяльных раўнін з участкамі водна-ледавіковых і марэнавых раўнін, моцна дэнудаваных краявымі ледавіковымі грудамі і градамі. Характэрна наяўнасць буйных затарфаваных балотных масіваў і рэшткавых азёр.

У пасляледавіковы перыяд Прыпяцкае Палессе ўяўляла сабой агромністы водны басейн, запоўнены талымі ледавіковымі водамі, які пазней атрымаў назву «Палескае мора». На сярэднявечных картах гэтыя месцы пазначаліся як Герадотава мора, таму што старажытнагрэчаскі гісторык упамінаў у сваіх працах непраходныя палескія балоты.