Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2015

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адкрыты чэмпіянат ЗША 2015
Фота
Тэрміны: 31 жніўня — 13 верасня 2015
Месца: Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг
Горад: Нью-Ёрк
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Пакрыццё: Хард
Фармат: Турніры Вялікага шлема
Агульны прызавы фонд: $42,253,400
Пераможцы
Мужчынскі адзіночны разрад
Пераможца: Сербія Новак Джокавіч
Фіналіст: Швейцарыя Роджэр Федэрэр
Лік: 6:4, 5:7, 6:4, 6:4
Жаночы адзіночны разрад
Пераможца: Італія Флавія Пенета
Фіналістка: Італія Раберта Вінчы
Лік: 7:6(7:4), 6:2
Мужчынскі парны разрад
Пераможцы: Францыя Нікаля Маю / Францыя П'ер-Уг Эрбер
Фіналісты: Вялікабрытанія Джэймі Марэй / Аўстралія Джон Пірс
Лік: 6:4, 6:4
Жаночы парны разрад
Пераможцы: Індыя Саня Мірза / Швейцарыя Марціна Хінгіс
Фіналісткі: Аўстралія Кейсі Дэлакуа / Казахстан Яраслава Шведава
Лік: 6:3, 6:3
←2014Адкрыты чэмпіянат ЗША2016→

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2015 (англ.: US Open 2015) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 31 жніўня да 13 верасня 2015 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2015 годзе. Турнір стаў 135-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $42,253,400, больш чым на 4 мільёны перавысіўшы прызавы фонд 2014 года.

Дзеючымі чэмпіёнамі ў адзіночных разрадах былі харват Марын Чыліч і амерыканка Серэна Уільямс. Чыліч саступіў у паўфінале будучаму пераможцу Новаку Джокавічу з Сербіі, а Уільямс, якая выйграла тры апошнія адкрытыя чэмпіянаты ЗША, а таксама мела магчымасць выйграць каляндарны Вялікі шлем, здабыўшы ўсе чатыры тытулы ў 2015 годзе, прайграла ў паўфінальным матчы італьянцы Раберце Вінчы. Джокавіч у другі раз стаў пераможцам турніру, перайграўшы ў фінале швейцарца Роджэра Федэрэра, а чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе стала Флавія Пенета з Італіі, якая да гэтага не праходзіла далей за чвэрцьфінал на турнірах Вялікага шлема і перайграла Вінчы ў фінале, стаўшы першай італьянкай, якая перамагла на адкрытым чэмпіянаце ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]