Беларускі эканамічны часопіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Беларускі эканамічны часопіс»
Тып часопіс
Фармат A4
Заснавальнік Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Краіна  Беларусь
Галоўны рэдактар У. Н. Шымаў
Заснавана сакавік 1997
Тэматыка навукова-практычны часопіс
Мова беларуская
руская
Перыядычнасць штоквартальна
Аб’ём 16-20 друкаваных лістоў
Галоўны офіс Мінск
Вэб-сайт bem.bseu.by

«Беларускі эканамічны часопіс» — спецыялізаванае эканамічнае выданне (Мінск); заснаванае ў 1997 годзе. Уключанае ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў[1]. Перыядычнасць выхаду часопіса — 4 нумары ў год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне ў 1997 годзе «Беларускага эканамічнага часопіса» было накіравана на развіццё нацыянальнай навуковай школы Беларусі.

З моманту яго заснавання выданне ўдзельнічала ў многіх праектах ПРААН (праграмы развіцця ААН), што спрыяла ўмацаванню яго рэпутацыі як аднаго з вядучых навукова-практычных выданняў у Беларусі. Як толькі з’явілася магчымасць пашырэння дыялогу і правядзення розных мерапрыемстваў пад эгідай часопіса, пачалі стварацца ўласныя праекты.

Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Урад Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2003 года[2] пачалі рэалізацыю праекта «Развіццё дыялогу па найважнейшых напрамках сацыяльна-эканамічнай палітыкі» у межах «Беларускага эканамічнага часопіса». Выканаўцам праекта быў прызначаны БДЭУ. Прыкладна ў гэты ж час быў адкрыты сайт часопіса[3], размешчаны ў паддамене сайта БДЭУ.

Тэматыка часопіса[правіць | правіць зыходнік]

Выданне асвятляе розныя тэмы, пачынаючы ад публікацый аналітычных матэрыялаў аб ходзе пераўтварэнняў у краіне, аб выніках фундаментальных і прыкладных даследаванняў эканамічных рэформаў, аб структурнай перабудове прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сферы паслуг, да публікацый аб даследаваннях развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы краіны ў межах яе інтэграцыі ў сусветную сістэму.

Адным з аспектаў развіцця часопіса можна лічыць яго стаўленне да маладых навукоўцаў, аспірантаў і дактарантаў[4]. Выдавецтва ідзе ім насустрач і публікуе вынікі іх даследаванняў, арганізоўвае конкурсы навуковых прац па пэўных тэматыках і праводзіць розныя навукова-практычныя канферэнцыі.

За час свайго існавання ў часопісе выдаваліся працы вядучых навукоўцаў-эканамістаў і спецыялістаў-практыкаў з Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Украіны, Польшчы, Літвы.

Асноўныя рубрыкі часопіса[правіць | правіць зыходнік]

  • Пытанні тэорыі, стратэгіі і тактыкі эканамічных рэформаў;
  • Сусветная эканоміка;
  • Навукова-інавацыйная палітыка;
  • Эканоміка прамысловасці;
  • Сацыяльна-эканамічныя праблемы;
  • Страхаванне;
  • Эканамічная гісторыя;
  • У дапамогу эканамічнай адукацыі;
  • Эканоміка-матэматычныя метады.

Заснавальнікі часопіса[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]