Заліў Поспеху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заліў Поспеху
Заліў Поспеху

Заліў Поспеху [1][2] (лац.: Sinus Successus) — заліў шырынёй каля 130 км[3] на паўночна-ўсходнім краі месяцавага Мора Дастатку. Названы ў гонар удалага палёту аўтаматычнай станцыі «Луна-16» — першага савецкага касмічнага апарата, які даставіў на Зямлю ўзор месяцавага грунту (побач з гэтым залівам знаходзіцца месца пасадкі гэтай станцыі)[4]. Назва зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам у 1979 годзе[3], праз 9 гадоў пасля палёту апарата «Луна-16».

Размяшчэнне і сумежныя структуры[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты цэнтра Заліва Поспеху — 1°07′ пн. ш. 58°31′ у. д. / 1,12° пн. ш. 58,52° у. д. / 1.12; 58.52G[3]. З яго паўночным бокам зліваецца 38-кіламетровы кратар Уэб P[1], дно і палова вала якога пакрытыя застылай лавай з гэтага заліва. З усходняга боку знаходзіцца 35-кіламетровы моцна разбураны кратар Кондан, аддзелены ад заліва толькі невялікай градой. На паўднёва-ўсходнім краі заліва знаходзіцца 21-кіламетровы кратар Уэб.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Пугачева С. Г., Родионова Ж. Ф., Шевченко В. В., Скобелева Т. П., Дехтярева К. И., Попов А. П.. Каталог «Номенклатурный ряд названий лунного рельефа». Государственный Астрономический институт им. П. К. Штернберга, МГУ. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2013. Праверана 13 мая 2013.
  2. Путешествия к Луне 2009, с. 193—236, Родионова Ж. Ф. Глава 5. История лунных карт.
  3. а б в Sinus Successus (англ.). Gazetteer of Planetary Nomenclature. International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN) (18 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 1 лістапада 2010.
  4. Путешествия к Луне 2009, с. 95—100, Чикмачев В. И. Глава 3. Путешествия к Луне с телескопом. 3.2. Море Изобилия.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Путешествия к Луне / Ред.-сост. В. Г. Сурдин. — Москва: Физматлит, 2009. — 512 с. — ISBN 978-5-9221-1105-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]