Леанід Іванавіч Пранчак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Іванавіч Пранчак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 лістапада 1958(1958-11-12) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, журналіст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Леанід Іванавіч Пранчак (12 лістапада 1958, в. Пранчакі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 лістапада 1958 года ў вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Пасля заканчэння ўніверсітэта — малодшы рэдактар Магілеўскага абласнога радыё. З 1983 года — у Рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў.

Пазней вучыўся ў аспірантуры Інстытута сусветнай літаратуры АН СССР, працаваў у тэатры-студыі «Верасы», дзяржаўным канцэртным аркестры Беларусі. У 1994—1995 гадах — уласны карэспандэнт газеты «Рэспубліка» ў ЗША. З 1997 года — мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі беларускай эстрады.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш апублікаваў у 1973 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». Сааўтар калектыўнага зборніка вершаў «Лагодны прамень раніцы», 1988), аўтар кніг вершаў «Першапутак» (1988), «Дзяўчына беларуска» (1993), мастацка-дакументальнай кнігі «Беларуская Амерыка» (1994), кніг «Біблія для каханай» (1998), «Пра бабулю, пра дзядулю і пра іх унучку Юлю» (1999), «Вольны птах» (1998), «Цік-так, ходзікі» (2001), «Цар-царэвіч з Івацэвіч» (2001), «Мама, тата і Агата» (2002),

Больш за 200 вершаў паэта пакладзены на музыку. Найбольш вядомыя з іх: «Даставай, Язэп, гармонік», «Пад зоркай Пагоні», «Каля Чырвонага касцёла», «Адзінокая жанчына», «Жыве Беларусь!», «Сумны саксафон», «Паклонніца», «Талака» (музыка І. Паліводы), «Цёмная пані», «Каханая» (музыка В. Іванова), «Добрай ночы!» (музыка Зм. Яўтуховіча), «Хлеб ды соль» (музыка Л. Захлеўнага), «Сумны саксафон», «Цік-так, ходзікі!» (музыка Э. Ханка), «Сто гадоў!» (музыка М. Сацуры), «Родны край» (музыка В. Карпанава). Песні на вершы Л. Пранчака неаднаразова станавіліся пераможцамі і лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў, выдаваліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, ЗША, Румыніі, Аўстраліі, Бельгіі.

П’еса Леаніда Пранчака «Афрыканская вандроўка» — у аснове мюзікла «Афрыка» (рэжысёр Г. Давыдзька, кампазітар У. Кандрусевіч), які быў пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (2003) і ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа (2007).

Аўтар лібрэта музычных кампазіцый «Максім», «Беларушчына» (кампазітар І. Палівода), пастаўленых дзяржаўным канцэртным аркестрам Беларусі, песень да спектакляў «Рыцар ордэна Сонца» (п’еса П. Васючэнкі) Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, «Пясняр» (п’еса В. Дранько-Майсюка) Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага, песень да мастацкага фільма «Зграя» («Беларусьфільм», рэжысёр Дз. Зайцаў).

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета быў пастаўлены монаспектакль па вершах Леаніда Пранчака «Сто слоў пра каханне» (кампазітар Л. Захлеўны, рэжысёр Г. Галкоўская).

На Беларускім радыё прагучалі паэтычныя спектаклі па вершах Леаніда Пранчака «Грэх і цнота», «Спіць над лесам аблачынка» (рэжысёр В. Кернажыцкая), паэтычная казка «Афрыканская вандроўка» (рэжысёр В. Кернажыцкая).

З 2021 года разам са спеваком Віталем Карпанавым працуе над сумесным праектам гурта «Дразды» і паэта Леаніда Пранчака «Ствараем беларускі хіт». У межах праекта створана больш за 30 песень, якія рэгулярна з’яўляюцца ў медыяпрасторы Беларусі і на лічбавых пляцоўках свету[1].

Перакладае з польскай, расійскай і ўкраінскай моў.

Абарона аўтарскіх правоў[правіць | правіць зыходнік]

З 2018 года Леанід Пранчак вядзе масавыя судовыя працэсы аб абароне аўтарскіх правоў на свае творы[2]. Займаецца маніторынгам сродкаў масавай інфармацыі, падручнікаў, дапаможнікаў, і іншых друкаваных выданняў, шукаючы радкі за сваім аўтарствам. Пасля чаго падае пазоў у суд з заявай аб парушэннях аўтарскіх правоў і патрабаваннем фінансавай кампенсацыі. Сярод тых, з кім аўтар судзіўся: «Наша Ніва», «Звязда» «Советская Белоруссия», «Мінская праўда», блогеры, бацькі дзяцей, якія спявалі песні на яго вершы і інш.[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]