Міхась Блісцінаў
Міхась Блісцінаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 (19) кастрычніка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1982 (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, перакладчык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Міхась (Міхаіл Міхайлавіч) Блісцінаў[1] (19 кастрычніка 1909, вёска Іванкава, Мяшчоўскі павет, цяпер Калужская вобласць — 24 снежня 1982, Мінск) — беларускі сцэнарыст, перакладчык. Псеўданімы: Лісцінаў М., Міхась Чаромха[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1910 годзе з бацькамі пераехаў у Беларусь. Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1928 г. пачаў працаваць вясковым настаўнікам. У 1930—1932 гг. — студэнт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1933—1936 гадах — адказны сакратар рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». Скончыў сцэнарны факультэт Кінаакадэміі ў Маскве (1938). Працаваў рэдактарам на кінастудыі «Савецкая Беларусь». У час Вялікай Айчыннай вайны быў на штабной і палітрабоце ў 53-й арміі Паўночна-Заходняга і Стэпавага франтоў, з 1943 г. — у дывізійнай газеце 2-га Украінскага і Забайкальскага франтоў. У пасляваенны час працаваў ва ўстановах кінематаграфіі ў Мінску.
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1939 года.
Памёр 24 снежня 1982 года ў Мінску[2]. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (Паўночныя-1, 55/5/4)[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926 годзе з вершаў. З 1929 года пісаў апавяданні і нарысы. Аўтар п’ес «Агні Палесся» (1931), «Трактар» (1931), «Мох» (1932), інсцэніровак «Ленінцы» і «Кастрычнік» (1932), «Грунт» (пастаўлена ў 1934), аповесці «Хітрасць» (альманах «Бальшавіцкая моладзь», 1934).
Напісаў сцэнарый мастацкага фільма «Строгая жанчына» (пастаўлены ў 1959), а таксама васемнаццаць сцэнарыяў дакументальных і навукова-папулярных фільмаў (фільм «Каларадскі жук» у 1965 г. адзначаны на Міжнародным кінафестывалі ў Браціславе дыпломам).
У перыядычным друку выступаў з рэцэнзіямі і артыкуламі па пытаннях кіно.
Пераклаў на беларускую мову «Крэнкебіль» А. Франса (1936), «Пятра Першага» А. Талстога (1940, скарочанае выданне для дзяцей), п’есу «Як гартавалася сталь» (паводле рамана М. Астроўскага, 1937), паасобныя п’есы А. Бруштэйн, Б. Тур, В. Любімавай і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».
Зноскі
- ↑ а б Блісцінаў Міхась (Міхаіл Міхайлавіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Блісцінаў Міхась – Белліт (7 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.
- ↑ Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Блісцінаў Міхась (Міхаіл Міхайлавіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 19 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Мяшчоўскім павеце
- Памерлі 24 снежня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Постаці Беларусьфільма
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Сцэнарысты Беларусі