Хуан Антоніа Рыяс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуан Антоніа Рыяс
24-ы прэзідэнт Чылі
2 красавіка 1942 — 27 чэрвеня 1946
Папярэднік Pedro Aguirre Cerda[d]
Пераемнік Габрыэль Гансалес Відэла
міністр юстыцыі Чылі[d]
14 верасня 1932 — 3 кастрычніка 1932
Пераемнік Absalón Valencia Zavala[d]
міністр унутраных спраў Чылі[d]
17 чэрвеня 1932 — 13 ліпеня 1932

Нараджэнне 10 лістапада 1888(1888-11-10)[1]
Смерць 27 чэрвеня 1946(1946-06-27) (57 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ісп.: Juan Antonio Ríos Morales
Жонка Marta Ide Pereira[d]
Дзеці Juan Guillermo Ríos Ide[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуан Антоніа Рыяс Маралес (ісп.: Juan Antonio Ríos; 10 лістапада 1888, Каньетэ — 27 чэрвеня 1946, Сант’яга) — чылійскі палітык, прэзідэнт Чылі з 1942 па 1946 год. Член Радыкальнай партыі. Быў вылучаны кандыдатам ад Дэмакратычнага альянсу на прэзідэнцкіх выбарах 1942 года, праведзеных пасля смерці прэзідэнта Педра Агірэ Серда, перамог на іх Карласа Ібаньеса дэль Кампа.

Яго ўрад першапачаткова спрабаваў захоўваць нейтралітэт падчас Другой сусветнай вайны, але эканамічны і дыпламатычны ціск у канчатковым выніку прывялі да разрыву адносін з дзяржавамі восі. Гэта спрыяла таму, што Чылі атрымала права на пастаўкі па ленд-лізу, якія ажыццяўляліся ЗША, і на атрыманне крэдытаў, якія якія спрыялі аднаўленню эканомікі.

На эканамічным фронце яму давялося мець справу з ростам беспрацоўя і падзеннем заработнай платы, якія былі выкліканыя падзеннем сусветных коштаў на медзь. З-за пагаршэння стану здароўя яму давялося сысці з пасады прэзідэнта ў студзені 1946 года, перадаўшы гэтую пасаду свайму міністру ўнутраных спраў Альфрэда Дуальдэ Васкесу.

Зноскі

  1. Juan Antonio Rios // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.