Ленд-ліз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Прэзідэнт ЗША Франклін Д. Рузвельт падпісвае закон аб ленд-лізе.

Ленд-ліз (англ.: Lend-Lease Act, ад lend даваць у пазыку + lease здаваць у арэнду) — сістэма перадачы (у пазыку або арэнду) узбраення, боепрыпасаў, стратэгічнай сыравіны, прадуктаў харчавання і іншага. Пастаўкі па ленд-лізу ажыццяўляліся ЗША ў краіны-саюзніцы антыгітлераўскай кааліцыі ў перыяд Другой сусветнай вайны. Закон аб ленд-лізе прыняты Кангрэсам ЗША у 1941 годзе.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісвае закон аб ленд-лізе для Украіны, 9 мая 2022.

У красавіку 2022 года Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі адобрыла законапраект, паводле якога будзе пастаўляцца ўзбраенне па ленд-лізе ва Украіну[1]. 9 мая Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб ленд-лізе для Украіны, фактычна тоесны ранейшаму[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]