Яўген Фёдаравіч Мірановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мірановіч Яўген Фёдаравіч
Імя пры нараджэнні Анатоль (Тэвель) Маісеевіч Фінкельштэйн
Род дзейнасці гаспадарчы дзеяч
Дата нараджэння 7 лістапада 1917(1917-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1980(1980-01-25) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Мірановіч Любоў Фёдараўна
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Яўге́н Фё́даравіч Мірано́віч, пры нараджэнні — Анато́ль (Тэвель) Маісе́евіч Фінкельштэ́йн (7 лістапада 1917, Смілавічы, Ігуменскі павет, цяпер Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 25 студзеня 1980, Вілейскі раён) — беларускі гаспадарчы дзеяч, заслужаны аграном БССР[1] (1967). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1974—1979), Герой Сацыялістычнай Працы (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Мірановіч (Анатоль Фінкельштэйн) нарадзіўся 7 лістапада 1917 года ў мястэчку Смілавічы, цяпер Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць ў беднай яўрэйскай сям’і[2].

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1936). Працаваў аграномам саўгаса «Вызваленне» Смалявіцкага раёна.

Ад 1939 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 19391940.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскага атрада брыгады імя М. В. Фрунзэ, які дзейнічаў на тэрыторыі Вілейскай вобласці.

Падчас вайны пасля гібелі яго сябра партызана Яўгена Мірановіча Анатоль Фінкельштэйн узяў сабе яго імя прозвішча, выконваючы сваю клятву перад баявым сябрам[3].

З 1944 года ў Любані працаваў дырэктарам Любанскага спіртзавода, з 1961 — дырэктарам саўгаса «Любань» Вілейскага раёна (пазней — саўгас «Любань» імя 50-годдзя СССР). Пад яго кіраўніцтвам саўгас вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку з высокай культурай земляробства і жывёлагадоўлі. За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[1]. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966, 1971).

Пахаваны на гарадскіх могілках Вілейкі на вуліцы Першамайскай.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Мірановіча названа вуліца ў вёсцы Любань Вілейскага раёна.

Зноскі

  1. а б Памяць. Вілейскі раён. // Мірановіч Яўген Фёдаравіч. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 551. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  2. Иван Ярошевич: Славный сын земли смиловичской. Финкельштейн Анатолий (Тевель) Моисеевич [1] (руск.)// «Раённы веснік», Чэрвень
  3. Иван Ярошевич: Славный сын земли смиловичской. Клятва друзей [2] (руск.)// «Раённы веснік», Чэрвень

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]