Адольф Чэрны
Адольф Чэрны | |
---|---|
ням.: Adolf Černý | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Jan Rokyta і Ян Ракіта |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1864[1][1][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1952[1][1][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, журналіст, этнограф, перакладчык, палітык, настаўнік, славіст, гісторык, дыпламат |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адольф Чэ́рны (чэшск.: Adolf Černý; 19 жніўня 1864, г. Градзец-Кралавэ, Чэхія — 27 снежня 1952) — чэшскі пісьменнік, вучоны-славіст. Доктар філалагічных навук (1946). Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1925).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў настаўніцкі інстытут (1883). У 1898 годзе заснаваў часопіс «Slovanský přehled» («Славянскі агляд»), у якім змяшчаліся матэрыялы пра грамадскае, культурнае і літаратурнае жыццё славянскіх народаў, у т.л. і беларусаў. У 1898—1904 загадчык Этнаграфічнага музея, у 1901—1920 гадах выкладчык славянскіх моў Карлава ўніверсітэта ў Празе. У 1890-я г. наведваў Беларусь, запісваў беларускі фальклор («Беларускія песні з Дзісенскага павета Віленскай губерні», 1895). Надрукаваў артыкул «Беларускі часопіс» (1906) і «3 Беларусі» (1909), прысвечаныя беларускім газетам «Наша доля» і «Наша ніва». У артыкуле «Беларускія нацыянальныя і культурныя імкненні ў 1909—1910 гг.» (1911) характарызаваў літаратурны рух на Беларусі. Аўтар кніг і артыкулаў пра славян «Славянства ў час сусветнай вайны» (1919), «Выбраныя паэтычныя творы» (т. 1—4, 1928— 29). Пераклаў на чэшскую мову асобныя вершы Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б Nešpor Z., Vojtíšek Z., Klementová T. et al. Malý slovník českých nekatolických náboženských osobností 20. a 21. století — Kalich, 2019. — С. 68. — 466 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саламевіч І. Чэрны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Черны М. Адольф Черный и белорусская литература // Białorutenistyka Białostocka, 2014, т. 6. — С. 51-68.
- Нарадзіліся 19 жніўня
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Градзец-Кралавэ
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Празе
- Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Чэхіі
- Славісты Чэхіі
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на чэшскую мову
- Дактары філалагічных навук