Аксамітнік сіняваты
Выгляд
Аксамітнік сіняваты | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Amaranthus lividus L., 1753
| |||||||||||||||||||
|
Аксамі́тнік сіняваты[2][3] (Amaranthus blitum) — від кветкавых раслін роду Аксамітнік (Amaranthus) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—80 см, цёмна-зялёная, часам з блакітным адценнем. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, хвалістае па краі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, у зялёных коласападобных суквеццях. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Існуе некалькі падвідаў, распаўсюджаных у многіх рэгіёнах. Растуць па берагах вадаёмаў, на засмечаных месцах, у агародах, на аблогах і пустках, каля дарог. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Linnæi C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 2. — С. 990.
- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ БелЭн 1996.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аксамі́тнік, амарант // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 204. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Мазан І. П., Карэўка І. А. Аксамі́тнік, амарант // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 60—61. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Amaranthus L. — Щирица, Амарант // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 80—81. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.