Актыналіт
Актыналіт | |
---|---|
Агранены актыналіт з Бразіліі | |
Формула | Ca2(Mg,Fe)5Si8O22(OH)2 |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Ад шаравата-зялёнага да цёмна-зялёнага |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны ці шаўкавісты |
Празрыстасць | Прасвечвае |
Цвёрдасць | 5,5 — 6 |
Спайнасць | Дасканалая |
Шчыльнасць | 2,9 — 3,3 г/см³ |
Актыналі́т[1] (ад стар.-грэч.: ἀκτίς — прамень і λίθος — камень: «прамяністы камень») — пародаўтваральны мінерал групы амфіболаў класа сілікатаў. Назва звязана з тым, што ў мінерале мноства ігольчастых крышталёў і іх прамяністых агрэгатаў. Колер абумоўлены наяўнасцю жалеза.
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі, утварае прызматычныя, ігольчатыя і воласападабныя крышталі. Колер ад светла-зялёнага да цёмна-зялёнага. Бляск шкляны, шаўкавісты, перламутравы. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2900—3300 кг/м³.
Тыповы метасаматычны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактавых скарнаў. Утварае шаставатыя ці блытана-кудзелістыя агрэгаты. Часта сустракаецца разам з гранатам, кварцам, талькам, эпідотам. Тонкавалакністы актыналіт эластычны і ўжываецца як напаўняльнік гумы для аўтапакрышак. Часам выкарыстоўваецца як аздабляльны камень.
Разнавіднасці: нефрыт, аміянт, амфібол-азбест'[1], смарагдыт'[1], ураліт'[1], мангактыналіт'[1], амазіт'[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 63.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аношка Я. І. Актыналіт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 63.
- Petr Korbel, Milan Novák: Mineralien Enzyklopädie. Nebel Verlag GmbH, Eggolsheim 2002, ISBN 3-89555-076-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Актыналіт
- Актыналіт у каталогу мінералаў
- Актыналіт на сайце «Усё пра геалогію»(недаступная спасылка)
- Характарыстыка актыналітавага шэрагу (англ.)
- Актыналіт у базе мінералаў (англ.)