Александрас Папагас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Александрас Папагас
Αλέξανδρος Παπάγος
Прэм’ер-міністр Грэцыі
19 лістапада 1952 — 4 кастрычніка 1955
Папярэднік Дзімітрыяс Кіўсопулас
Пераемнік Канстанцін Караманліс

Нараджэнне 9 снежня 1883(1883-12-09)[1][2]
Смерць 4 кастрычніка 1955(1955-10-04)[1][2] (71 год)
Бацька Leonidas Papagos[d]
Дзеці Leonidas Papagos[d]
Веравызнанне Праваслаўны
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Сухапутныя войскі Грэцыі[d]
Званне фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алекса́ндрас Леаніду Папа́гас (Αλέξανδρος Παπάγος; 9 снежня 1883, Афіны, Грэцыя — 4 кастрычніка 1955, Афіны) — грэчаскі ваенны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Грэцыі з 19 лістапада 1952 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Ваеннай акадэміі (Брусель), кавалерыйскай школе ў Іпры, у арміі з 1906 года. У першую Балканскую вайну — афіцэр Генштаба, ваяваў у Македоніі. Як раяліст, звольнены ў 1917 годзе, пасля аднаўлення манархіі вернуты ў рады ўзброеных сіл, ваяваў у Малой Азіі супраць тураккавалерыі), ізноў звольнены ў 1922 года, адноўлены ў 1927 годзе.

У 1934 годзе — камандуючы корпусам, у 19351936 гадах — міністр абароны, на гэтай пасадзе аказаў садзейнічанне рэстаўрацыі манархіі, у 1936—1940 гады — начальнік генштаба, у 1940—1941 гады — Галоўнакамандуючы падчас Італа-грэчаскай вайны 1940—1941 гадоў.

У 19491951 гады зноў Галоўнакамандуючы (у грамадзянскай вайне з камуністычным рухам), адзіны ў XX стагоддзі грэчаскі палкаводзец, які атрымаў вышэйшае воінскае званне ў УС Грэцыі — стратарх (28 кастрычніка 1949 года), якое адпавядала званню фельдмаршала.

Займаў пасаду Прэм’ер-міністра да сваёй смерці.

Аўтар кнігі «The battle for Greece» («Бітва за Грэцыю»). У яго гонар названы раён Папагу ў горадзе Афіны, дзе знаходзіцца Міністэрства абароны.

Зноскі

  1. а б Alexandros Papagos // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alexandros Papagos // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]