Альжбета Яўхімія Вішнявецкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альжбета Яўхімія Вішнявецкая
Альжбета Яўхімія Вішнявецкая
Нараджэнне 1569
Смерць 9 лістапада 1596(1596-11-09)
Месца пахавання
Род Вішнявецкія і Радзівілы
Бацька Андрэй Іванавіч Вішнявецкі[d]
Маці Яўхімія з Вярбіцкіх[d]
Муж Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка[1]
Дзеці Аляксандр Людвік Радзівіл, Ян Ежы Радзівіл, Жыгімонт Караль Радзівіл, Альжбета з Радзівілаў, Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл, Мікалай Радзівіл[d], Крыштаф Мікалай Радзівіл[d], Кацярына з Радзівілаў[d] і Крысціна з Радзівілаў[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць мецэнат

Альжбета Яўхімія Радзівіл, народжаная Вішнявецкая (1569 — 9 лістапада 1596) — прадстаўніца магнацкага і княжацкага роду, вядомая мецэнатка. Жонка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Заснавальніца першага на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага жаночага каталіцкага кляштара ў Нясвіжы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіла з уплывовага роду князёў Вішнявецкіх. Была дачкой ваяводы брацлаўскага і валынскага Андрэя Вішнявецкага  (руск.) (каля 15281584) і яго жонкі Яўхіміі з Вярбіцкіх (15391589). Мела сясцёр Ганну, Соф’ю і Аляксандру.

Апісанне жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Атрымала добрую хатнюю адукацыю.

У 15 гадоў (у 1584 годзе) страціла бацьку. Ад яго ў спадчыну атрымала гарадок і маёнтак Дзераўное ў Мінскім павеце з маёнткамі (належалі Хатава, Дзяражнае, Вострава), маёнтак Пацекі ў Навагрудскім павеце, маёнтак Жодзскі з маёнткамі ў Ашмянскім павеце.

Па рашэнні маці 24 лістапада 1584 стала жонкай князя Мікалая Хрыстафора «Сіроткі» Радзівіла. У адзін час са шлюбам у Вишняўцы Лізавета перайшла ў каталіцтва. Пасля гэтага пераехала ў Нясвіж — маёнтак мужа. Шлюб быў даволі ўдалым — Альжбета стала не толькі каханай, але і дарадчыцай М. Радзівіла.

Дзякуючы бацькоўскай спадчыне яна разгарнула значную мецэнацкую дзейнасць, падтрымліваючы будаўніцтва касцёлаў, цэркваў, дзейнасць школ, выданне кніг. Сфармавала ў Нясвіжы культурны гурток. Яе дзейнасць была накіравана на падтрымку каталіцкай царквы. За розум і чароўнасць Альжбету Радзівіл празвалі «Нясвіжскай царыцай Саўскай».

У 1590—1595 гадах у Нясвіжы на яе ўласныя сродкі быў пабудаваны першы ў Вялікім княстве Літоўскім кляштар бенедыкцінак. Тут яна была пахавана разам з двума сваімі дочкамі — Крысцінай і Кацярынай (пасля іх прах быў перанесены ў крыпту езуіцкага касцёла).

У завяшчанні прызначыла бернардынцам 1200 коп літоўскіх грошай для будаўніцтва касцёла і кляштара ў Нясвіжы[2]. Спрыяла будаўніцтву касцёла ў Дзераўным.

Памерла Альжбета Яўхімія ў Бела-Падлясцы або Нясвіжы 9 лістапада 1596 года. Была пахаваная ў магільным склепе касцёла езуітаў Нясвіжа 10 снежня 1596.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1584 годзе пабраліся шлюбам з Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам.

У шлюбе нарадзіліся 6 сыноў і 3 дочкі:

Зноскі

  1. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. «Lulewicz H.» Mikołaj Radziwiłł zwany Czarnym h. Trąby (1515—1565)… S. 358
  3. Другім мужам гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскага Крыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі Крыштафа Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lulewicz H. Radziwiłł Mikołaj zwany Czarnym h. Trąby (1515—1565) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. — S. 349—361. (польск.)
  • Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 2006. — С. 495.
  • Цар і царыца з Фарнага касцёла // Женский журнал. — 2009. — № 1. — С.70-71. (3Ок8676) (Форма імя: Вішнявецкая, Альжбэта Эўфімія.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]