Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
Albrycht Władysław Radziwiłł.PNG
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
POL COA Radziwiłł.svg
 
Адукацыя: Нясвіжскі езуіцкі калегіум
Браўнсбергскі езуіцкі калегіум[d]
Аўгсбургскі езуіцкі калегіум[d]
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 16 чэрвеня 1589(1589-06-16)
Нясвіж, Нясвіжскае княства[d], Новагародскі павет, Новагародскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Смерць: 20 ліпеня 1636(1636-07-20) (47 гадоў)
Чарнаўчыцы, Берасцейскі павет, Берасцейскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Пахаванне: Нясвіж
Род: Радзівілы
Бацька: Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»
Жонка: 1.Ганна Сапега
2.Ганна Соф'я Зяновіч
Дзеці: 2. Сын і 3 дачок

Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл (16 чэрвеня 1589, Нясвіж20 ліпеня 1636) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат.

З роду Радзівілаў. Сын Мікалая Крыштафа "Сіроткі".

Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Нясвіжы, Браневе (1599-1601), Аўгсбургу (1604-06); падарожнічаў па Італіі.

3 1609 на чале ўласных атрадаў удзельнічаў у еайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-29. Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609-18 прыняў удзел у аблозе ў 1611 Пскова-Пячэрскага манастыра і ў выправах у 1611-12 на Маскву. Пасол на сеймы 1613 і 1615. У 1614-20 староста рыжскі. Пры падтрымцы цесця, канцлера Л. Сапегі ў 1620 прызначаны стольнікам ВКЛ, у 1622 крайчым ВКЛ, у 1626 кашталянам трокскім. У 1632 удзельнічаў у абранні караля Уладзіслава IV, які ў 1633 прызначыў яго кашталянам віленскім.

Быў адным з багацейшых магнатаў ВКЛ. Пасля смерці бацькі атрымаў Шыдловец у Польшчы, Чарнаўчыцы ў Брэсцкім ваяв., Карэлічы і Лахву ў Навагрудскім ваяв. Пасля смерці старэйшага брата Яна Юрыя стаў нясвіжскім ардынатам. У 1622 купіў Блювенічы ў Брэсцкім ваяв. Праз шлюб з Ганнай Соф'яй Зяновіч (1628) набыў Глыбокае, Смаргонь, Порплішча і Паставы ў Ашмянскім пав., Беліцу ў Аршанскім пав., Ворань у Полацкім ваяв., Прусавічы ў Мінскім ваяв.

Мецэнат, клапаціўся пра пашырэнне галерэі партрэтаў у Нясвіжы.

У шлюбе з Ганнай Сапегай не меў дзяцей, у другім шлюбе меў сына і 3 дачок.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]