Альфрэд Дрэйфус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфрэд Дрэйфус
фр.: Alfred Dreyfus
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1859(1859-10-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1935(1935-07-12)[2][3][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Муж: Lucie Dreyfus[d]
Дзеці Pierre Dreyfus[d] і Jeanne Lévy[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Францыі Францыя
Род войскаў артылерыя[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфрэд Дрэйфус (фр.: Alfred Dreyfus; 9 кастрычніка 1859, Мюлуз, Эльзас — 12 ліпеня 1935, Парыж) — французскі афіцэр, яўрэй паводле паходжання, герой знакамітага працэсу (справа Дрэйфуса), які меў велізарнае палітычнае значэнне.

Вучыўся ў Парыжы ў Ваеннай і потым Вышэйшай Політэхнічнай школе; служыў у артылерыі і даслужыўся да чыну капітана; у 1893 годзе быў прылічаны да Генеральнага штаба. Ён адрозніваўся працавітасцю, выканаўчасцю, вялікай рэўнасцю да службы, строгасцю да сябе і іншых, але, разам з тым, сухім характарам, таму не карыстаўся сімпатыяй таварышаў.

У 1894 годзе ў Генштабе быў выяўлены дакумент з пералікам сакрэтных папер, перададзеных германскаму аташэ ў Парыжы. У напісанні запіскі (а, значыць, у перадачы сакрэту верагоднаму праціўніку) быў абвінавачаны Дрэйфус (па почырку); у снежні 1894 года суд прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення, і капітан быў публічна зневажальна разжалаваны і адпраўлены ў турму ў французскай Гвіяне на Чортаў востраў. Сваёй віны ён не прызнаў. Неўзабаве ў многіх узніклі сумневы ў неабвержнасці доказаў; былі названы іншыя падазраваныя.

У 1895 годзе справу пачалі пераглядаць. У 1898 годзе ў падтрымку Дрэйфуса выступіў Эміль Заля, апублікаваўшы артыкул «Я абвінавачваю». У ім пісьменнік абвінаваціў французскі ўрад у антысемітызме і супрацьзаконным заключэнні ў турму Дрэйфуса. Заля ўказваў на прадузятасць ваеннага суда і на поўную адсутнасць рэальных доказаў. Выкладзены цудоўнай французскай мовай, падрабязны, лагічны, старанна прадуманы і знішчальна аргументаваны артыкул быў заснаваны на матэрыялах, прадстаўленых пісьменніку начальнікам французскай контрразведкі палкоўнікам Пікарам[en], перакананым у невінаватасці Дрэйфуса. Сам зняволены нічога пра гэта не ведаў да 1899 года, калі справу сталі слухаць у касацыйным судзе. Прысуд яго быў скарочаны да 10 гадоў, а ў 1900 годзе прэзідэнт Эміль Лубэ яго памілаваў, і Дрэйфус выйшаў на свабоду.

У 1906 годзе суд цалкам апраўдаў Дрэйфуса. Ён быў адноўлены на службе і павышаны ў званні да маёра, але неўзабаве, з-за праблем са здароўем, набытых у зняволенні, выйшаў у адстаўку. Быўшы афіцэрам запасу Дрэйфус вярнуўся ў армію з пачаткам Першай сусветнай вайны, даслужыўся да падпалкоўніка і ў 1918 годзе быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.

Памёр у 1935 годзе і быў пахаваны з нацыянальнымі ўшанаваннямі.

Зноскі

  1. Alfred Dreyfus // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alfred Dreyfus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alfred Dreyfus // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]