Перайсці да зместу

Аляксандр Ігаравіч Шамко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Ігаравіч Шамко
Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
31 кастрычніка 2012 — 15 лютага 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Алег Качан
Пераемнік Сяргей Кавальчук

Нараджэнне 16 кастрычніка 1968(1968-10-16) (56 гадоў)
Мінск
Адукацыя Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь (2000)
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь‎ (2009)
Узнагароды
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені

Алякса́ндр І́гаравіч Шамко́ (нар. 16 кастрычніка 1968, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр спорту і турызму (з 2012 па 2018 гады).

Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1987), Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь (2000), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009).

У 1987—1989 гадах служыў ва Узброеных Сілах.

З 1989 году праходзіў службу на розных пасадах у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. У 20072008 гадах — начальнік дзяржаўнага пажарнага аварыйна-выратавальнай установы «Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2008—2012 гадах — намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях.

З 2012 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]. 15 лютага 2018 Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко і міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях[3].

Зноскі