Аляксандр Анатолевіч Шырвінт
Аляксандр Анатолевіч Шырвінт | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | руск.: Александр Анатольевич Ширвиндт |
Род дзейнасці | тэатральны рэжысёр, сцэнарыст, гумарыст, акцёр, тэатральны педагог, тэлевядучы, кінарэжысёр |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 2024[2] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Anatoly Shirvindt[d] |
Дзеці | Mikhail Shirvindt[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Анатолевіч Шырвінт (руск.: Алекса́ндр Анато́льевич Ши́рвиндт; 19 ліпеня 1934[1], Масква — 15 сакавіка 2024[2], Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст, педагог, тэлевядучы, пісьменнік-мемуарыст; народны артыст РСФСР (1989). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».
Прэзідэнт Маскоўскага акадэмічнага тэатра сатыры з 16 лістапада 2021 года, у 2000—2021 гадах быў мастацкім кіраўніком.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1956 годзе з адзнакай скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна (курс Веры Канстанцінаўны Львовай) і быў прыняты ў трупу Тэатра-студыі кінаакцёра. У тым жа годзе сыграў сваю першую ролю ў кіно — эстраднага спевака Вадзіма Сцяпанавіча Ухава ў фільме «Яна вас любіць!» (рэж. Сямён Дзеравянскі і Рафаіл Сусловіч).
У 1957 годзе прыняты ў трупу тэатра імя Ленінскага камсамола і залічаны ў штат кінастудыі «Масфільм». У 1967 годзе разам з рэжысёрам Анатолем Эфрасам і некалькімі іншымі акцёрамі перайшоў у Маскоўскі драматычны тэатр на Малой Броннай.
У сакавіку 1970 года па запрашэнні сваіх сяброў Міхаіла Дзяржавіна, Марка Захарава і Андрэя Міронава пачаў працаваць у Маскоўскім акадэмічным тэатры сатыры, быў уведзены на ролю графа Альмавівы ў спектаклі «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара».
У 1979 годзе паставіў спектакль «Яе правасхадзіцельства» паводле п’есы Самуіла Алёшына, у 1982 годзе «Канцэрт для тэатра з аркестрам» (аўтар сцэнарыя сумесна з Рыгорам Горыным).
Актыўна працаваў на эстрадзе як рэжысёр і канферансье.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Прыходзьце заўтра...» (1963) — Вадзім («Станіслаўскі»), студэнт Гнесінкі
- «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!» (1975) — Паўлік, сябар Жэні Лукашына
- «Вакзал для дваіх» (1982) — Аляксандр Анатолевіч (Шурык), піяніст у прывакзальным рэстаране
- «Прынцэса цырка» (1982) — Фірэлі
- «Мільён у шлюбным кошыку» (1985) — Леаніда Папагата
- «Самая абаяльная і прывабная» (1985) — Аркадзь, муж Сусаны
- «Мастацтва жыць у Адэсе» (1989) — Тартакоўскі
- «Бабнік» (1990) — Аркадзь
- «Стракатыя прыцемкі» (2009) — Аляксандр Бялых, джазавы піяніст
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- А. Ширвиндт. «Проходные дворы биографии». — М.: Азбука-Аттикус , КоЛибри, 2013. — 312 с. — ISBN 978-5-389-05590-2.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ а б https://www.kommersant.ru/doc/6577625 Праверана 16 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Анатолевіч Шырвінт на Вікісховішчы |
- Асобы
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 15 сакавіка
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты прэміі Крыштальная Турандот
- Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Астап»