Аляксандр Мікалаевіч Казлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Казлоўскі
Дата нараджэння 1832
Месца нараджэння
Дата смерці 1890
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер
Месца працы
Альма-матар

Аляксандр Мікалаевіч Казлоўскі (1832, Мсціслаўскі павет — 1890) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі сельскагаспадарчых зямель, прафесар (1860).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і збяднелага шляхціца рымска-каталіцкага веравызнання. У 1848 годзе пасля заканчэння Мінскай гімназіі паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які ў 1852 годзе закончыў са званнем агранома ў чыне дзесятага класа (калежскі рэгістратар).

У 1853 годзе камандзіраваны Дэпартаментам сельскай гаспадаркі ў Германію i Бельгію, а ў 1858 годзе — у Англію для вывучэння досведу выкарыстання дрэнажу. У 1856—1860 гадах працаваў інжынерам, а з 1860 года — прафесарам механікі і архітэктуры Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Дасканала вывучаў вопыт прымянення дрэнажу ў Заходняй Еўропе і Прыбалтыцы. У 1856—1862 гадах прафесарам А. М. Казлоўскім упершыню на тэрыторыі сучаснай Беларусі на вучэбнай ферме Горы-Горацкага інстытута закладзены ганчарны дрэнаж. Дрэніраванне ажыццяўлялася ў мэтах асушэння мінеральных суглінкавых глеб і нізінных тарфянікаў, замкнутых забалочаных лагун, лугоў, а таксама для зніжэння напору грунтавых вод у ніжніх частках адхонаў буйных каналаў, каб прадухіліць іх абрушванне.

Дрэнажныя работы ў Горках з’явіліся першым айчынным доследам асушэння сельскагаспадарчых зямель з прымяненнем ганчарных трубак. Шматлікія даследаванні дрэнажнай сістэмы А. М. Казлоўскага, праведзеныя ў 1850-1860-х гадах вучонымі-меліяратарамі, дазволілі зрабіць вывад аб высокай вартасці ганчарнага дрэнажу — яго даўгавечнасці і надзейнасці пры ўмове добрай эксплуатацыі і доглядзе збудаванняў.

За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863 г. у Горках высланы на 6 гадоў з Беларусі ў Таўрыйскую губерню, дзе працаваў аграномам-інжынерам гідрамеліярацыі, да 1869 года займаўся абвадненнем зямель.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]