Аляксандр Ціханавіч Грачанінаў
Аляксандр Ціханавіч Грачанінаў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 13 (25) кастрычніка 1864[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1956[2][3] (91 год) ці 4 студзеня 1956[4] (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Сяргей Іванавіч Танееў, Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў[1][7] і Васіль Ільіч Сафонаў[d][1] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, музычны педагог, піяніст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | сімфанічная музыка[d], царкоўная музыка[d] і опера |
Выхаванцы | Dimitri Arakishvili[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Ціханавіч Грачанінаў (руск.: Александр Тихонович Гречанинов, 13 (25) кастрычніка 1864, Масква — 3 студзеня 1956, Нью-Ёрк) — расійскі кампазітар[8].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве, у сям’і купца. Музычную адукацыю атрымаў у Маскоўскай, а затым Пецярбургскай кансерваторыях, якія скончыў у 1893 годзе па класе Рымскага-Корсакава.
Пасля заканчэння кансерваторыі прымаў актыўны ўдзел у рабоце музычна-этнаграфічнай камісіі пры Маскоўскім універсітэце і ў Беларускай песеннай камісіі[8], выступаў у якасці акампаніятара ўласных рамансаў. Творы Грачанінава выходзілі ў выдавецтве Бяляева.
У час працы ў Беларускай песеннай камісіі Грачанінаў пазнаёміўся з беларускім музычным фальклорам, глыбока адчуў своеасаблівасць яго ладава-інтанацыйнай будовы. Даў класічныя ўзоры апрацовак народных песень. На тэмы народных песень напісаў у Парыжы «Беларускую рапсодыю» для сімфанічнага аркестра і п’есу для скрыпкі і фартэпіяна «Дар Белай Русі». Аўтар музыкі да п’есы В. Шашалевіча «Апраметная» ў пастаноўцы БДТ-2 1926 года[8].
У 1925 годзе Грачанінаў з сям’ёй эміграваў у Парыж, а ў 1939 годзе — у Нью-Ёрк. Пахаваны на праваслаўных могілках у Джэксане (Касвіл), Нью-Джэрсі, ЗША.
Творчая спадчына
[правіць | правіць зыходнік]У творчую спадчыну Грачанінава ўваходзяць:
- 3 оперы — «Дабрыня Мікіціч» (1903), «Сястра Беатрыс» (1912) і «Жаніцьба» (па Гогалю, 1950);
- дзіцячыя оперы — «Церамок», «Ёлачкін сон» і інш.
- 5 сімфоній — op. 6 (1894); op. 27 (1908); op. 100 (1923); op. 102 (1927); op. 153 (1936)
- канцэрты — для віяланчэлі з аркестрам op. 8 (1895); для скрыпкі з аркестрам op. 132 (1932); для флейты, арфы і струнных op. 159 (1938);
- камерна-інструментальныя творы — 4 струнныя квартэты (1893, 1914, 1916, 1929); 2 фартэпіянныя трыа (1906, 1931); дзве фартэпіянныя санаты (1931, 1942); п’есы для фартэпіяна.
- больш за 100 рамансаў;
- Духоўныя творы — «Страсны тыдзень» op. 58; «Хвала Богу», op. 65; «Дзямественная літургія», op. 79 (1917); Missa Oecumenica, op. 142 (1936); Missa Festiva, op. 154 (1937); Missa Sancti Spiritus, op. 169 (1940); Et in Terra Pax, імша, op. 166 (1942) і іншыя.
- Свецкія хоры — «Жалобны гімн», «Маці Русь» (на вершы Някрасава), «Памяці паўшых за волю» і інш.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Г. Риман Гречаниновъ // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 398.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118863533 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118863533 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 2 красавіка 2023.
- ↑ Э. Римский-Корсаков // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1112–1115.
- ↑ а б в Белорусская ССР. Краткая энциклопедия 1982, с. 170.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 170. — 737 с. — 50 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі 4 студзеня
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў Нью-Джэрсі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Аўтары гімнаў
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Кампазітары Расіі