Васіль Антонавіч Шашалевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Антонавіч Шашалевіч
Vasil Šašalevič.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 9 студзеня 1897(1897-01-09)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 кастрычніка 1941(1941-10-23) (44 гады)
Месца смерці:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, перакладчык, паэт, пісьменнік
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Васіль Антонавіч Шашалевіч (9 студзеня або 1 студзеня 1897, в. Мхінічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, цяпер Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 23 кастрычніка 1941, ГУЛАГ) — беларускі паэт, празаік, драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і валаснога пісара. Брат пісьменніка Андрэя Мрыя. Вучыўся ў духоўным вучылішчы, у Магілёўскай духоўнай семінарыі (1910—1914), Яраслаўскім юрыдычным ліцэі (1915—1916). З-за матэрыяльных праблем скончыць ліцэй не здолеў. У 1917—1924 настаўнічаў у в. Ясенцы і ў мяст. Краснаполле на Магілёўшчыне, у Мінску. У 1918 разам з братам і сёстрамі стварыў народны тэатр у Краснаполлі, пісаў для яго аднаактоўкі. У 2-й пал. 1920-х працаваў сцэнарыстам на кінафабрыцы ў Ленінградзе. Пазней жыў у Мінску, займаўся творчай працай. Арыштаваны ДПУ БССР у ліпені 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; знаходзіўся пад следствам да лютага 1931. Паўторна арыштаваны 28.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Вызвалення, д. 13, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 2.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у Томасінлагу, Унжлагу. У Томасінглагу для аматарскага тэатра напісаў п'есу на тэму лагернага жыцця. Змест п'есы не спадабаўся лагернаму кіраўніцтву. В. Шашалевіч быў адпраўлены на лесапавал, дзе загінуў. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19.10.1955. Асабовая справа В. Шашалевіча № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершам «Сож» у 1927 у часопісе «Узвышша». Актыўную літаратурную дзейнасць пачаў у сяр. 1920-х апавяданнямі і драматычнымі творамі. Аўтар п'ес «Апраметная» (другая назва «Зруйнаваная цемра») пастаўлена 16.5.1925 Беларускай тэатральнай студыяй у Маскве. У 1926—27 «Апраметная» ішла на сцэне БДТ-2, створанага на аснове Беларускай тэатральнай студыі ў Маскве), «Змрок» (пастаўлена БДТ-1 у Мінску 30.1.1927), «Воўчыя вочы» (1928—1929), «Рой» (1931), «Сімфонія гневу» (пастаўлена БДТ-1 3.3.1935).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Рой: (П'еса) // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Мн., 1975. Т. 2;
  • Сімфонія гневу: (П'еса) // Тэатральная Беларусь. 1992, № 4.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]