Перайсці да зместу

Сяргей Іванавіч Танееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Іванавіч Танееў
руск.: Сергей Иванович Танеев
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 (25) лістапада 1856[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 (19) чэрвеня 1915[1] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Пётр Ільіч Чайкоўскі і Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн
Прафесіі кампазітар класічнай музыкі, музыказнавец, музычны педагог, тэарэтык музыкі, выкладчык універсітэта, піяніст, пісьменнік, кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера і сімфонія
Выхаванцы Аляксандр Мікалаевіч Скрабін, Modest Altschuler[d], Рэйнгольд Морыцавіч Гліэр, Alexander Siloti[d], Сяргей Васільевіч Рахманінаў, Feodor Koenemann[d][5], Nikolai Romanovich Bakaleynikov[d], Glukhovtsev Oleksiy Stepanovich[d], Vsevolod Zaderatsky[d], Paul Juon[d], Nikolai Medtner[d] і Arseny Koreshchenko[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Іванавіч Тане́еў[6] (руск.: Сергей Иванович Танеев; 13 (25) лістапада 1856 — 6 (19) чэрвеня 1915) — рускі кампазітар, піяніст, педагог і тэарэтык музыкі.

Нарадзіўся ў горадзе Уладзімір Уладзімірскай губерні у дваранскай сям’і. З пяцігадовага ўзросту вучыўся іграць на фартэпіяна. У 1866 годзе паступіў вольным слухачом у толькі што адкрытую Маскоўскую кансерваторыю. Яго настаўнікамі былі Э. Л. Лангер (фартэпіяна, элементарная тэорыя музыкі і сальфеджыа), М. Р. Рубінштэйн, П. І. Чайкоўскі, М. А. Губерт. Кансерваторыю скончыў у 1875 годзе з залатым медалём. З 1878 па 1905 год выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1881 года — прафесар), дзе вёў класы гармоніі, інструментоўкі, фартэпіяна (1881—1888), вольнага сачынення (1883—1888), поліфаніі, кантрапункта і фугі (з 1888 года), музычнай формы (з 1897 года). У 1885—1889 гадах займаў пасаду дырэктара Маскоўскай кансерваторыі і кіраваў аркестравым і харавым класамі.

У 1905 годзе С. І. Танееў пакінуў працу ў Маскоўскай кансерваторыі. У 1906 годзе быў адным з заснавальнікаў і педагогаў Народнай кансерваторыі. Удзельнічаў у працы Прачысценскіх рабочых курсаў для рабочых, вывучаў музычны фальклор, займаўся з вучнямі прыватным чынам. Адзін з заснавальнікаў Музычнага навуковага таварыства (з 1908 года — Музычна-тэатральная бібліятэка)[6].

Памёр Сяргей Іванавіч Танееў 19 чэрвеня 1915 года ў вёсцы Дзюцькава (зараз мікрараён у Звянігарадзе Маскоўскай вобласці Расіі). Быў пахаваны ў некропалі Данскога манастыра ў Маскве. Пазней астанкі былі перанесены на Новадзявочыя могілкі.

Творчасці С. І. Танеева як кампазітара і выканаўца ўласцівы актыўны валявы характар, строгая лагічнасць формы, філасофска-этычная накіраванасць зместу, дасканала паліфанічнасць, спалучэнне глыбіні думкі і лірычнай выразнасці, арганічнае спалучэнне класічных стыляў.

С. І. Танневу належыць шэраг навукова-тэарэтычныя прац у галіне музыкі. Ён супрацоўнічаў з Маскоўскай музычна-этнаграфічнай камісіяй, у 1880-х гадах запісваў песні народаў Каўказа, украінскіх песень, займаўся даследаваннем фальклору Паўночнага Каўказа[7].

Дом-музей С. І. Танеева ў Дзюцькава (Звянігарад)
Кніга С. І. Танеева «Рухомы кантрапункт» з аўтарскім дароўным надпісам М. А. Эртэлю

Імем С. І. Танеева названы канцэртная зала, дзіцячая музычная бібліятэка ва Уладзіміры, вуліцы ў шэрагу гарадоў Расіі.

  1. а б в Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 5 лістапада 2021.
  2. Grove Music OnlineOUP.
  3. Танеев Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — С. 254. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Г. Риман Танеев // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1246–1247.
  5. Г. Риман Кёнеман // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 618.
  6. а б БелЭн 2002.
  7. ВСЭ 1976.
  • Слабодчыкава Т. Г. Тане́еў Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 418. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тане́ев Сергей Иванович / Корабельникова Л. З. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 254. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Корабельникова Л. З. Тане́ев Сергей Иванович // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 412—423. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)