Аляксандра Мікалаеўна Борціч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Борціч
руск.: Алекса́ндра Бо́ртич
Імя пры нараджэнні Аляксандра Мікалаеўна Борціч
Дата нараджэння 24 верасня 1994(1994-09-24)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Беларусь Расія
Прафесія акцёрка
Кар’ера 2014
Кірунак мастацкае кіно
IMDb ID 6786155
Александра Бортич (руск.)

Алякса́ндра Мікала́еўна Бо́рціч (руск.: Алекса́ндра Никола́евна Бо́ртич, нар. 24 верасня 1994, Светлагорск, Гомельская вобласць) — актрыса, выканаўца роляў у мастацкіх фільмах. Жыве і працуе ў Расіі. Вядома па фільмах «Як мяне завуць» (2014), «Духлес 2» (2015), «Вікінг» (2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да 3-гадовага ўзросту жыла ў Светлагорску, затым, пасля разводу бацькоў — у Гродне ў бабулі (да паступлення ў школу). Затым маці забрала яе да сябе ў Маскву. Калі Аляксандры было 10 гадоў, маці другі раз выйшла замуж.

Скончыла ў Маскве сярэднюю школу і музычную школу (саксафон). У 9—10 класах займалася ў тэатральнай студыі. У школьныя гады захаплялася цяжкім рокам[2]. Пасля заканчэння школы паступала ў тэатральны інстытут, але не прайшла па конкурсе; працавала афіцыянткай.

У 2014 годзе у выніку конкурснага адбору маладых выканаўцаў атрымала галоўную ролю ў псіхалагічнай драме «Як мяне завуць» (рэж. Н. Сайфулаева)[3]. Фільм атрымаў галоўны прыз на XI міжнародным кінафестывалі «Балтыйскія дэбюты» (Светлагорск, Калінінградская вобл.) і спецыяльны прыз «За лёгкае дыханне і мастацкую цэльнасць» на XXV-ым адкрытым расійскім кінафестывалі «Кінатаўр» (Сочы, Краснадарскі край). Кінакарціна была паказана на XX-ым міжнародным фестывалі фільмаў пра правы чалавека «Сталкер» у Маскве і на міжнародным кінафестывалі ў Сан-Сабасцьяне (Іспанія).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2014
ф Як мяне завуць Как меня зовут Аляксандра
2015 с Стрэл Выстрел Ніна Крутава
2015
ф Духлес 2 Духless 2 Алёна
2015
ф Няўлоўныя Неуловимые Кіра
2015
ф Няўлоўныя: апошні герой Неуловимые: последний герой Кіра
2015 с Людміла Гурчанка Людмила Гурченко Марыя
2015
ф Пра любоў Про любовь Аляксандра
2016 с Адлюстраванне вясёлкі Отражение радуги Аляксандра
2016 с Паліцэйскі з Рублёўкі Полицейский с Рублёвки Ніка
2016
ф Вікінг Викинг Рагнеда Рагвалодаўна, князёўна полацкая, жонка вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча
2017
ф Праваднік Проводник Каця
2017 с Чужая кроў Чужая кровь Аня
2017 с Філфак Филфак Алена Асокіна
2017
ф Палі! Жги! дачка начальніцы
2017 с Паліцэйскі з Рублёўкі-2 Полицейский с Рублёвки-2 Ніка
2017 с Любімцы Любимцы Аліса
2018
ф Я худнею Я худею Ганна
2018
ф Каханкі Любовницы Аліса
2018 с Паліцэйскі з Рублёўкі-3 Полицейский с Рублёвки-3 Ніка

Прызы[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыз за лепшую жаночую ролю (разам з Марынай Васільевай) на XXII фестывалі расійскага кіно (фр.: Festival du Cinema Russe) в г. Анфлёр (дэпартамент Кальвадос, рэгіён Нармандыя, Францыя), 2014 — за ролю ў фільме «Як мяне завуць».
  • Прыз імя Аляксандра Абдулава «За лепшую жаночую ролю ў расійскім дэбютным фільме» (разам з Марынай Васільевай) на XIII міжнародным фестывалі кінематаграфічных дэбютаў «Дух агня» ў г. Ханты-Мансійску, 2015 — за ролю ў фільме «Як мяне завуць».
  • Прыз «Лепшая жаночая роля другога плану» XXII-га Міжнароднага фестывалю акцёраў кіно «Сузор'е», які праводзіць Гільдыя акцёраў кіно Расіі, 2015 — за ролю ў фільме «Духлес 2».

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 ліпеня 2016.
  2. Аляксандра Бортич: Біяграфія, ролі і фільмы актрысы Архівавана 6 сакавіка 2019.
  3. Маслюкоў, Т. Ураджэнка Светлагорска здымецца ў некалькіх мастацкіх фільмах Архівавана 9 студзеня 2017. // Гомель гражданский. 2014.01.22

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]