Аляксандра Мікалаеўна Борціч
Аляксандра Борціч руск.: Алекса́ндра Бо́ртич | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Аляксандра Мікалаеўна Борціч |
Дата нараджэння | 24 верасня 1994[1] (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь → Расія |
Прафесія | актрыса |
Кар’ера | 2014 → |
Кірунак | мастацкае кіно |
IMDb | ID 6786155 |
Александра Бортич (руск.) |
Алякса́ндра Мікала́еўна Бо́рціч (руск.: Алекса́ндра Никола́евна Бо́ртич, нар. 24 верасня 1994, Светлагорск, Гомельская вобласць) — актрыса, выканаўца роляў у мастацкіх фільмах. Жыве і працуе ў Расіі. Вядома па фільмах «Як мяне завуць» (2014), «Духлес 2» (2015), «Вікінг» (2016).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да 3-гадовага ўзросту жыла ў Светлагорску, затым, пасля разводу бацькоў — у Гродне ў бабулі (да паступлення ў школу). Затым маці забрала яе да сябе ў Маскву. Калі Аляксандры было 10 гадоў, маці другі раз выйшла замуж.
Скончыла ў Маскве сярэднюю школу і музычную школу (саксафон). У 9—10 класах займалася ў тэатральнай студыі. У школьныя гады захаплялася цяжкім рокам[2]. Пасля заканчэння школы паступала ў тэатральны інстытут, але не прайшла па конкурсе; працавала афіцыянткай.
У 2014 годзе у выніку конкурснага адбору маладых выканаўцаў атрымала галоўную ролю ў псіхалагічнай драме «Як мяне завуць» (рэж. Н. Сайфулаева)[3]. Фільм атрымаў галоўны прыз на XI міжнародным кінафестывалі «Балтыйскія дэбюты» (Светлагорск, Калінінградская вобл.) і спецыяльны прыз «За лёгкае дыханне і мастацкую цэльнасць» на XXV-ым адкрытым расійскім кінафестывалі «Кінатаўр» (Сочы, Краснадарскі край). Кінакарціна была паказана на XX-ым міжнародным фестывалі фільмаў пра правы чалавека «Сталкер» у Маскве і на міжнародным кінафестывалі ў Сан-Сабасцьяне (Іспанія).
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Як мяне завуць | Как меня зовут | Аляксандра | |
2015 | с | Стрэл | Выстрел | Ніна Крутава |
ф | Духлес 2 | Духless 2 | Алёна | |
ф | Няўлоўныя | Неуловимые | Кіра | |
ф | Няўлоўныя: апошні герой | Неуловимые: последний герой | Кіра | |
2015 | с | Людміла Гурчанка | Людмила Гурченко | Марыя |
ф | Пра любоў | Про любовь | Аляксандра | |
2016 | с | Адлюстраванне вясёлкі | Отражение радуги | Аляксандра |
2016 | с | Паліцэйскі з Рублёўкі | Полицейский с Рублёвки | Ніка |
ф | Вікінг | Викинг | Рагнеда Рагвалодаўна, князёўна полацкая, жонка вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча | |
ф | Праваднік | Проводник | Каця | |
2017 | с | Чужая кроў | Чужая кровь | Аня |
2017 | с | Філфак | Филфак | Алена Асокіна |
ф | Палі! | Жги! | дачка начальніцы | |
2017 | с | Паліцэйскі з Рублёўкі-2 | Полицейский с Рублёвки-2 | Ніка |
2017 | с | Любімцы | Любимцы | Аліса |
ф | Я худнею | Я худею | Ганна | |
ф | Каханкі | Любовницы | Аліса | |
2018 | с | Паліцэйскі з Рублёўкі-3 | Полицейский с Рублёвки-3 | Ніка |
ф | Халоп | Холоп | Ліза |
Прызы
[правіць | правіць зыходнік]- Прыз за лепшую жаночую ролю (разам з Марынай Васільевай) на XXII фестывалі расійскага кіно (фр.: Festival du Cinema Russe) в г. Анфлёр (дэпартамент Кальвадос, рэгіён Нармандыя, Францыя), 2014 — за ролю ў фільме «Як мяне завуць».
- Прыз імя Аляксандра Абдулава «За лепшую жаночую ролю ў расійскім дэбютным фільме» (разам з Марынай Васільевай) на XIII міжнародным фестывалі кінематаграфічных дэбютаў «Дух агня» ў г. Ханты-Мансійску, 2015 — за ролю ў фільме «Як мяне завуць».
- Прыз «Лепшая жаночая роля другога плану» XXII-га Міжнароднага фестывалю акцёраў кіно «Сузор'е», які праводзіць Гільдыя акцёраў кіно Расіі, 2015 — за ролю ў фільме «Духлес 2».
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 ліпеня 2016.
- ↑ Аляксандра Бортич: Біяграфія, ролі і фільмы актрысы Архівавана 6 сакавіка 2019.
- ↑ Маслюкоў, Т. Ураджэнка Светлагорска здымецца ў некалькіх мастацкіх фільмах Архівавана 9 студзеня 2017. // Гомель гражданский. 2014.01.22
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вельмакина, А. Девушка с характером: Александра Бортич о роли в «Как меня зовут» и «тупых» героинях // Buro24/7. 2014. 9 декабря. (руск.)
- Познер, В. «Пошла на педикюр, а там по телевизору — «Леон». Бортич — Познеру // interviewrussia.ru. — 2016. — 28 марта. (руск.)