Анатоль Іосіфавіч Майсеня
Анатоль Іосіфавіч Майсеня | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1959 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1996[1] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Анатоль Іосіфавіч Майсеня (4 студзеня 1959 — 12 лістапада 1996) — беларускі журналіст і палітолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 студзеня 1959 года ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў і аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філасофскіх навукаў[2]. Працаваў каментатарам на Беларускай тэлевізіі, карэспандэнтам інфармацыйных праграм ТСН і «Вести» па Беларусі, палітычным аглядальнікам «Народнай газеты».
З кастрычніка 1992 года — прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад». У 1995 годзе Майсеня балатаваўся на выбарах у Вярхоўны Савет 13 склікання.
Аўтакатастрофа
[правіць | правіць зыходнік]12 лістапада 1996 года па дарозе з канферэнцыі ў Італіі Анатоль Майсеня трапіў у аўтамабільную аварыю на шашы Брэст — Мінск і памёр па дарозе ў шпіталь. Паводле афіцыйнай версіі следства, Майсеня «не справіўся з кіраваннем» аўтамабілям і зрабіўся прычынцам аварыі.
Паводле неафіцыйнай версіі, аварыя магла быць падстроенай з мэтай забойства Майсені. У прыватнасці, як забойства абазначыў смерць Майсені тагачасны міністр унутраных спраў Юрый Захаранка[3]. Заява Захаранкі каталізавала плёткі пра тое, што забойства было арганізавана беларускімі ўладамі дзеля ліквідацыі ўплывовага апанента напярэдадні рэферэндума 1996 года.
У 1996 годзе за артыкул «Беларусь во мгле» Беларуская асацыяцыя журналістаў пасмяротна ўзнагародзіла Анатоля Майсеню прэміяй за найлепшы аналітычны матэрыял.
Зноскі
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 20 мая 2024.
- ↑ Неоконсерватизм как отражение кризиса современного буржуазного политического сознания в США : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук: 09.00.02 / Майсеня Анатолий Иосифович; Акад. наук Бел. ССР, Ин-т философии и права. — Мн., 1986. — 26 с.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2010. Праверана 25 ліпеня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Погибшему журналисту Анатолию Майсене исполнилось бы 50 лет (руск.)
- Мікола Раманоўскі. «Страна несбывшихся надежд» Анатоля Майсені Архівавана 18 мая 2012.
- Асобы
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
- Памерлі 12 лістапада
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Стаўбцоўскім раёне
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Беларусі
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
- Палітолагі Беларусі
- Нераскрытыя забойствы ў Беларусі