Андрэ Анана
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 красавіка 1996[1][2][…] (28 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | Камерун | ||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||
Вага | 82 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Манчэстэр Юнайтэд | ||||||||||||
Нумар | 24 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэ́ Анана́ (фр.: André Onana; нар. 2 красавіка 1996) — камерунскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Камеруна.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Аякс»[правіць | правіць зыходнік]
Анана нарадзіўся ў Камеруне і, дзякуючы адмысловай фундацыі Самюэля Это’о, атрымаў магчмасць у 2010 годзе далучыцца да акадэміі «Барселоны»[3]. Да прафесійнай каманды ігрок не далучыўся, бо ў пачатку студзеня 2015 года вырашыў адправіцца ў Нідэрланды, дзе склаў пагадненне з амстэрдамскім «Аяксам». Далучыўся да моладзевай каманды клуба, за якую дэбютаваў у лютым таго ж года. Ужо наступным годам 20 жніўня камерунец дэбютаваў у асноўнай камандзе «Аякса» ў матчы супраць «Вілем II». Менавіта з таго сезона 2016/17 трывала заняў месца ў браме амстэрдамцаў. У маі 2017 года ігрок падоўжыў кантракт з клубам да 2021 года[4]. У сакавіку 2019 года ён зрабіў яшчэ адное падаўжэнне дагавора да чэрвеня 2022 года[5]. У лістападзе 2019 года ў інтэрв’ю выказаў цікавасць да англійскай Прэм’ер-лігі[6]. У лютым 2021 года брамніку забаранілі гуляць на працягу 12 месяцаў пасля таго, як УЕФА выявіў станоўчае тэставанне на забароненае рэчыва фурасемід. «Аякс» апеляваў на вырак арганізацыі, спасылаючыся на памылковае ўжыванне жонкавых лекаў[7]. У выніку тэрмін забароны быў зніжаны да дзевяці месяцаў арбітражным спартыўным судом у чэрвені[8]. 24 лістапада 2021 года, адбыўшы дыскваліфікацыю, брамнік вярнуўся на поле ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Бешыкташа». Матч скончыўся перамогай «Аякса» з лікам 2:1. У маі 2022 года стала вядома аб сыходзе іграка з клуба па заканчэнні сезона.
«Інтэрнацыянале»[правіць | правіць зыходнік]
1 ліпеня 2022 года «Інтэрнацыянале» афіцыйна пацвердзіў складанне з Ананам пяцігадовай угоды[9]. З часам выйграў канкурэнцыю ў складзе з Самірам Ханданавічам, дапамог камандзе выйграць Суперкубак і Кубак Італіі, а таксама дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА.
«Манчэстэр Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 2023 года за 43 млн фунтаў перайшоў у англійскі «Манчэстэр Юнайтэд»[10].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Анана мае на сваім рахунку выступы ў складзе моладзевай зборнай Камеруна. У нацыянальную зборную быў запрошаны на таварыскую гульню супраць зборнай Францыі ў маі 2016 года[11], але дэбют іграка прыпаў на пераможны таварыскі матч супраць зборнай Габона ў верасні таго ж года. Галкіпер абараняў браму сваёй каманды ў матчы за трэцяе месца на Кубка афрыканскіх нацый 2021 года супраць зборнай Буркіна-Фасо[12].
Трапіў у заяўку зборнай Камеруна на чэмпіянат свету 2022, дзе правёў першы матч супраць Швейцарыі, пасля чаго праз канфлікт з галоўным трэнерам быў адхілены ад каманды і адпраўлены дамоў. 23 снежня 2022 года абвясціў пра завяршэнне міжнароднай кар’еры.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрландаў: 2019, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2019, 2021
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2019
«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2023
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2022
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ André Onana // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ André Onana // FBref.com
- ↑ «Onana would „rather stay with Ajax“ than compete at African Cup of Nations». Ajax Daily.
- ↑ Oluwashina Okeleji (17.05.2017). «Onana commits future to Ajax until 2021». BBC Sport.
- ↑ Njie Enow (29.03.2019). «Andre Onana: Cameroon goalkeeper extends contract with Ajax». BBC Sport.
- ↑ «Cameroon keeper Andre Onana open to Premier League move». BBC Sport.
- ↑ «Ajax goalkeeper Andre Onana given 12-month doping ban». The Athletic.
- ↑ «Andre Onana: Cameroon and Ajax keeper has doping ban reduced». BBC Sport.
- ↑ «Inter Milan sign Cameroon keeper Onana from Ajax». BBC Sport.
- ↑ Официально: Онана заменит Де Хеа в "Манчестер Юнайтед" (руск.). football.by (21 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2023.
- ↑ «Cameroon’s Moukandjo to miss friendly against France». BBC Sport.
- ↑ «Cameroon beats Burkina Faso to end AFCON 2021 in third place». Africa News.