Люк Шоу
Люк Шоу | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Люк Пол Хоар Шоу | |
Нарадзіўся | 12 ліпеня 1995[1] (24 гады) Кінгстан-апан-Тэмс, Англія | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 185 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазіцыя | левы крайні абаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 23 | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
2003 — 2012 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
2012 — 2014 | ![]() |
60 (0) |
2014 — | ![]() |
6 (0) |
Нацыянальная зборная** | ||
2011 | ![]() |
6 (1) |
2011 — 2012 | ![]() |
8 (0) |
2013 — | ![]() |
5 (0) |
2014 — | ![]() |
3 (0) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Люк Пол Хо́ар Шоу (англ.: Luke Paul Hoare Shaw; 12 ліпеня 1995, Кінгстан-апан-Тэмс, Вялікабрытанія) — англійскі футбольны левы абаронца, ігрок клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Англіі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
У васьмігадовым узросце Люк Шоу пачаў гуляць за акадэмію «Саўтгемптана», у пятнаццацігадовым узросце стаўшы іграком моладзевага складу клуба. Дэбют за дарослы клуб адбыўся 28 студзеня 2012, калі Люку было 16 гадоў. Пасля выхаду «Саўтгемптана» ў найвышэйшы дывізіён Шоу з яшчэ трыма маладымі ігракамі падпісаў свой першы прафесійны кантракт. У першым сезоне Прэм'ер-лігі Шоу згуляў за «Саўтгемптан» 28 матчаў, з іх 25 у чэмпіянаце.
27 чэрвеня 2014 Шоу падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд». Перад пачаткам сезону ён атрымаў траўму, якая вывела яго са строю на месяц. Дэбют іграка ў афіцыйным матчы за «Манчэстэр» адбыўся 27 верасня 2014 ў затнім матчы з «Вест Хэм Юнайтэд».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Люк Шоу згуляў на міжнародным узроўні ў 2011 годзе ў складзе зборнай да 16 гадоў. У тым самым годзе згуляў за зборную да 17 гадоў.
У студзені 2013 Шоу быў выкліканы ў моладзевую зборную (да 21), аднак з-за траўмы, атрыманай на трэніроўцы, не здолеў выступіць. Аправіўшыся ад пашкоджання, ён урэшце здолеў выступіць у складзе гэтай зборнай у адборачным матчы да моладзевага чэмпіянату Еўропы 2015 года са зборнай Малдовы 5 верасня і з Фінляндыяй 9 верасня.
27 лютага 2014 Шоу быў выкліканы ў склад дарослай зборнай на таварыскі матч са зборнай Даніі. Ён выйшаў замест Эшлі Коўла пасля перапынку.
Люк Шоу выцясніў Эшлі Коўла са складу на чэмпіянаце свету 2014, пасля чаго апошні скончыў міжнародную кар’еру. Шоу стаў наймаладзейшым удзельнікам чэмпіянату, паўдзельнічаўшы ў апошнім матчы ў групе са зборнай Коста-Рыкі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2016
- Пераможца Лігі Еўропы: 2017
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люк Шоу
- Профіль (англ.) у «Манчэстэр Юнайтэд»
- Профіль (англ.) на ESPN
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль (англ.) на EnglandStats
Манчэстэр Юнайтэд
|
---|
1 дэ Хеа (б) • 2 Ліндэлёф • 3 Баі • 4 Джонс • 6 Пагба • 8 Мата • 9 Марсьяль • 10 Рэшфард • 13 Грант (б) • 14 Лінгард • 15 А. Перэйра • 16 Роха • 17 Фрэд • 18 Янг (к) • 20 Далот • 21 Джэймс • 22 Рамера (б) • 23 Шоу • 24 Фасу-Менса • 26 Грынвуд • 28 Гомес • 29 Ван-Бісака • 31 Маціч • 35 Мітчэл • 37 Гарнер • 38 Туанзебэ • 39 Мак-Таміней • 44 Чонг • Трэнер: Уле Гунар Сульшэр |
Зборная Англіі — Чэмпіянат свету 2014
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Харт (б) • 2 Джонсан • 3 Бейнс • 4 Джэрард • 5 Кэхіл • 6 Джагелка • 7 Уілшыр • 8 Лэмпард • 9 Старыдж • 10 Руні • 11 Уэлбек • 12 Смолінг • 13 Фостэр (б) • 14 Хендэрсан • 15 Окслейд-Чэмберлен • 16 Джонс • 17 Мілнер • 18 Ламберт • 19 Стэрлінг • 20 Лалана • 21 Барклі • 22 Форстэр (б) • 23 Шоу • трэнер: Рой Ходжсан |