Андрэй Ігнатавіч Івіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Ігнатавіч Івіцкі
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1904(1904-06-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1992(1992-05-03) (87 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера меліярацыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН БССР, член-карэспандэнт АСГН БССР
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Давыдавіч Дубах
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1977 Ордэн Айчыннай вайны I ступені — 1944 Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1943 Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Андрэй Ігнатавіч Івіцкі (13 чэрвеня 1904; вёска Святазер’е, Чавускі раён — 3 мая 1992) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), Акадэміі навук БССР (1961), доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут у 1925 годзе. З 1925 па 1928 працаваў у Барысаўскім, потым Мазырскім акружных зямельных аддзелах. З 1928 па 1931 навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага НДІ балотнай гаспадаркі. З 1931 года працаваў ва Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі ў Мінску.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі на Заходнім, а затым Трэцім і Другім Беларускіх франтах. Удзельнічаў у баях за абарону Масквы, вызваленні шэрагу гарадоў Беларусі і Літвы, у штурме і ўзяцці Кёнігсберга і многіх гарадоў Усходняй Прусіі.

Пасля дэмабілізацыі, з красавіка 1946 па 1948 гг. кіраваў водагаспадарчым сектарам АН БССР, з 1948 па 1976 год — аддзелам асушэння, а затым да 1992 года лабараторыяй меліярацыі тарфяных глеб Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі.

Навуковы і практычны ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Устанавіў залежнасць выпарэння тарфяной глебы ад кліматычных і іншых фактараў, распрацаваў метад вызначэння часу наступлення перадпасяўнога перыяду і метад разліку перадпасяўнога сцёку, прынцыпы асушальнай меліярацыі, прапанаваў новы падыход да ўстанаўлення норм (інтэнсіўнасці) асушэння балот.

Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій. Сярод апублікаваных:

  • Принципы проектирования закрытого дренажа в БССР — Мн., 1954.[1]
  • Основы проектирования и расчетов осушительных и осушительно-увлажнительных систем — Мн., 1993.[1]
  • Гидрологические основы осушения болот [Текст] / А. И. Ивицкий. — Минск : [б. и.], 1972. — 11 с.; 25 см. — (Доклад/ ООН по вопросам образования, науки и культуры. МГД. Междунар. симпозиум по гидрологии заболоченных территорий. 17-24 июля, 1972. Минск, БССР
  • К теории расчета осушительных систем [Текст]. — Минск : Урожай, 1971. — 16 с.; 16 см. — (ВДНХ СССР/ М-во мелиорации и водного хоз-ва СССР. Белорус. науч.-исслед. ин-т мелиорации и водного хоз-ва)
  • О проектировании осушительно-увлажнительных систем на болотах Полесья [Текст] : (Докл. чл.-корр. АН БССР А. И. Ивицкого для обсуждения…). — Минск : [б. и.], 1973. — 37 с. — (Доклад… на Всесоюзном семинаре по обмену опытом проектирования осушительно-увлажнительных систем/ М-во мелиорации и водного хоз-ва СССР. Белорус. науч.-исслед. ин-т мелиорации и водного хоз-ва

Падрыхтаваў 2 дактароў і 45 кандыдатаў навук.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]