Перайсці да зместу

Андрэй Анатолевіч Рагазенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Андрэй Анатолевіч Рагазенка
Нарадзіўся 13 ліпеня 1997(1997-07-13) (27 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 РДВАР
2014—2015 БДЭУ-ГрандПрынт
2015—2019 Цмокі-Мінск-2
2018—2021 Цмокі-Мінск
2021—2022 Барсы Атырау[d]
2022—2023 Дынама Уладзівасток[d]
2023—2024 Барысфен
2024—0000 ТЭМП-СУМЗ Рэўда[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Анатолевіч Рагазенка (нар. 13 ліпеня 1997, Кахул, Малдова) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Выхаванец гомельскага ГАЦАР па гульнявых відах спорту. Першы трэнер — Анатоль Пятровіч Рагазенка (бацька Андрэя)[1]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву (РДВАР) пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў Баскетбольным клубе Мешчаракова (БКМ) пад кіраўніцтвам Cяргея Сяргеевіча Варыводава. У складзе каманды БКМ-РДВАР стаў пераможцам Першай лігі чэмпіянату Беларусі ў сезоне 2013/14[2].

У 2015—2021 гадах быў у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую (2015—2017), рэзервовую (2017—2019) і асноўную каманду, тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У сезоне 2021/22 выступаў за казахскі клуб «Барсы-Атыраў», з якім стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана і ўладальнікам Кубка Казахстана, а ў сезоне 2022/23 — за расійскі клуб «Дынама» (Уладзівасток)[3].

У жніўні 2023 года перайшоў у магілёўскі «Барысфен»[4][5]. Разам з камандай стаў уладальнікам Кубка Беларусі-2023, быў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру[6][7]. У студзені 2024 года перайшоў у клуб «Тэмп-СУМЗ» з Рэўды, з якім стаў бронзавым прызёрам расійскай Суперлігі[8]. У жніўні 2024 года вярнуўся ў «Барысфен»[9].

Выступаў за юнацкую (2013), юніёрскую (2015), моладзевую (2016—2017) і нацыянальную (з 2018) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018, у складзе мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[10].

Зноскі