Антуан дэ Бурбон
Антуан дэ Бурбон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Antoine de Bourbon | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Жанна д’Альбрэ (1555 — 1562) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл IV дэ Бурбон | ||||||
Пераемнік | Генрых IV Наварскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 красавіка 1518[1][2][…] |
||||||
Смерць |
17 лістапада 1562[1][2][…] (44 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бурбоны | ||||||
Бацька | Карл IV дэ Бурбон | ||||||
Маці | Франсуаза Алансонская | ||||||
Жонка | Жанна д'Альбрэ | ||||||
Дзеці |
сыны: Генрых, Генрых III Наварскі, Людовік дочкі: Мадлен, Кацярына дэ Бурбон ад Луізы дэ ла Бердэзьер сын: Карл III дэ Бурбон (архібіскуп Руанскі) |
||||||
Дзейнасць | палітыка[3] і ваенная справа[3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антуан дэ Бурбон (фр.: Antoine de Bourbon, duc de Vendome; 22 красавіка 1518 — 17 лістапада 1562) — герцаг дэ Вандом, глава дому Бурбонаў (1537—1562), кароль Навары (1555—1562), бацька першага французскага караля з дому Бурбонаў Генрыха IV Наварскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Антуан дэ Бурбон нарадзіўся ў Ла-Феры, Пікардыя, Францыя, і быў сынам Карла IV дэ Бурбон, герцага Вандомскага (2 чэрвеня 1489 — 25 сакавіка 1537) і яго жонкі Франсуазы Алансонскай (1490 — 14 верасня 1550)[4]. Старэйшы брат герцага Энгіенскага і Луі дэ Бурбона, прынца Кандэ.
20 кастрычніка 1548 года ў Мулене Антуан ажаніўся з Жаннай д’Альбрэ, дачкой Генрыха д’Альбрэ, караля Навары, і яго жонкі Маргарыты Ангулемскай[5]. Дзякуючы гэтаму шлюбу, пасля смерці цесця ў 1555 годзе, ён стаў графам Фуа, Бігора, Арманьяка, Перыгора, віконтам Беарна і каралём Навары. Навара была акупавана Іспаніяй у 1512 годзе, і Антуан паспрабаваў вярнуць яе сабе.
Герцаг ніколі не меў цвёрдых рэлігійных перакананняў і досыць лёгка змяняў сваю канфесійную прыналежнасць у залежнасці ад сітуацыі[6]. У перыяд міру вярнуўся да каталіцтва, што аддаліла яго ад жонкі[7]. Меў сувязь з Луізай дэ Ла Берадзьер, «красуняй Руэ», якая ў 1555 годзе нарадзіла яму сына (Шарль III дэ Бурбон (1554 — 1610), архібіскуп руанскі). Антуан праславіўся як легкадумны і ненадзейны чалавек. Ён часта расчароўваў сваіх паслядоўнікаў, заляцаючыся са сваімі праціўнікамі.
Хоць ягоны брат і быў главой пратэстантской фракцыі, Антуан не меў жадання марнаваць большую частку свайго жыцця на барацьбу з каралём Францыі. Калі Кацярына Медычы, рэгентка пры сваім малалетнім сыне Карле IX Французскім, прапанавала яму ў 1561 годзе пасаду генерал-лейтэнанта каралеўства, герцаг пагадзіўся[8]. Калі ягоная жонка ў 1562 годзе дазволіла гугенотам разграміць капліцу Вандомаў і цэрквы ў горадзе, ён пагражаў адправіць яе ў жаночы кляштар[9]. У выніку ёй давялося шукаць прытулку ў Беарне.
У тым жа годзе ён аблажыў і ўзяў захоплены гугенотамі Руан, дзе і быў смяротна паранены 13 лістапада 1562 года[5]. Памёр недалёка ад Андэлі (Эр).
Сям'я і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Дзеці ад Жанны д’Альбрэ:
- Генрых (1551—1553), герцаг Бамон
- Анры дэ Бурбон (1553—1610), пасля кароль Навары (1572—1610) пад імем Генрыха III, затым кароль Францыі (1589—1610) пад імем Генрыха IV
- Людовік (1555—1557), граф Марль
- Мадлен (1556)
- Кацярына дэ Бурбон (1559—1604), герцагіня д’Альбрэ, графіня д’Арманьяк і дэ Радэз; у шлюбе з Генрыхам II Добрым, герцагам Латарынгіі.
Дзеці ад Луізы дэ ла Бердэзьер:
- Шарль (1554—1610), архібіскуп Руанскі
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Бэн Олдрыдж выканаў ролю Антуана Бурбона ў тэлесерыяле «Царства», ЗША, 2013-2016 гг.
- Нікалас Бернс выканаў ролю Антуана Бурбона ў тэлесерыяле «Каралева змей», ЗША, 2022 г.
- Антуан Бурбон з'яўляецца другарадным героем рамана Аляксандра Дзюма-бацькі «Дзве Дыяны» (1847).
- Персанаж рамана Генрыха Мана «Маладыя гады караля Генрыха IV».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Antonio de Borbón // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Anthony Of Bourbon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Trevor Dupuy, Curt Johnson and David L. Bongard, The Harper Encyclopedia of Military Biography, (Castle Books: Edison, 1992), 98.
- ↑ а б Dupuy, Trevor, 98.
- ↑ Mack P. Holt, The French Wars of Religion, 1562–1629, (Cambridge University Press: New York, 2005), 52.
- ↑ Robin, Larsen and Levin. p. 3.
- ↑ Duruy, Victor, John Franklin Jameson and Mabell Shippie Clarke Smith, A History of France, (Thomas Y. Crowell Co.:New York, 1920), 338.
- ↑ Bryson, David, 299.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семёнов И. С. Христианские династии Европы. Династии, сохранившие статус владетельных. Генеалогический справочник / Научный редактор Е. И. Куксина. Предисловие О. Н. Наумов. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2002. — 494 с. — 3000 экз. — ISBN 5-224-02516-8
- Устинов В. Г. Столетняя война и Войны Роз. — М.: АСТ: Астрель, Хранитель, 2007. — 637 с. — (Историческая библиотека). — 1500 экз. — ISBN 978-5-17-042765-9
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1518 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Эна
- Памерлі 17 лістапада
- Памерлі ў 1562 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Эр
- Пахаваныя ў рэгіёне Цэнтр — Даліна Луары
- Асобы
- Бурбон-Вандомы (1-я галіна)
- Каралі наварскія
- Кіраўнікі Еўропы XVI стагоддзя
- Герцагі дэ Вандом
- Военачальнікі Францыі
- Удзельнікі Рэлігійных войнаў: Каталікі
- Прынцы крыві