Перайсці да зместу

Арцём Уладзіміравіч Дылеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Дылеўскі
Поўнае імя Арцём Уладзіміравіч Дылеўскі
Нарадзіўся 20 лютага 1997(1997-02-20)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 75 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Маладзечна
Нумар 44
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2018 Беларусь Мінск 6 (0)
2019—2021 Беларусь Белшына (Бабруйск) 48 (7)
2020   Беларусь Ліда 19 (0)
2022 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 7 (1)
2023 Беларусь Смаргонь 10 (0)
2023— Беларусь Маладзечна 9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 верасня 2018

Арцём Дылеўскі (нар. 20 лютага 1997, Кунцаўшчына) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2016 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе. У сезоне 2017 не выступаў. Да сезона 2018 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 мая 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

У сакавіку 2019 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», якой дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу, быў асноўным абаронцам каманды. Сезон 2020 пачынаў у дублі бабруйчан, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду», дзе замацаваўся ў складзе. У лістападзе 2020 года вярнуўся з арэнды ў «Белшыну»[4]. У студзені 2021 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым зноў далучыўся да «Белшыны» і неўзабаве падпісаў новы кантракт[5]. Па выніках сезона 2021 дапамог бабруйскай камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2022 года перайшоў у казахстанскі «Кайсар»[6]. У камандзе быў іграком ратацыі, па выніках сезона 2022 дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай»[7], а ў лютым стаў іграком «Смаргоні»[8]. У чэрвені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў смаргонскі клуб[9].

У ліпені 2023 года далучыўся да «Маладзечна»[10]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[11].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск Беларусь 2 0
2014 дубль Мінск Беларусь 6 0
2015 дубль Мінск Беларусь 19 2
2016 дубль Мінск Беларусь 29 3
2018 Д1 Мінск Беларусь 6 0
2019 Д2 Белшына Беларусь 20 5
2020 (пач.) дубль Белшына Беларусь 2 0
2020 Д2 Ліда Беларусь 19 0
2021 Д2 Белшына Беларусь 28 2
2022 Д2 Кайсар Казахстан 7 1
2023 (1) Д1 Смаргонь Беларусь 10 0
2023 (2) Д2 Маладзечна Беларусь 9 0
  1. Artem Dylevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.transfermarkt.com/artem-dylevskiy/profil/spieler/295689
  3. https://www.pressball.by/footballstat/artem_dylevski/
  4. Четыре игрока покинули "Лиду" (руск.). football.by (25 лістапада 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  5. Дылевский сменил "Лиду" на "Белшину" (руск.). football.by (18 лютага 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  6. Дылевский сменил "Белшину" на "Кайсар" (руск.). football.by (22 сакавіка 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  7. Леонович и Дылевский находятся в расположении "Белшины" (руск.). football.by (22 студзеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  8. "Сморгонь" подписала белоруса из "Кайсара" (руск.). football.by (8 лютага 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  9. Артем Дылевский покинул "Сморгонь" (руск.). football.by (15 чэрвеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  10. Экс-защитник "Сморгони" перешел в "Молодечно-2018" (руск.). football.by (12 ліпеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  11. Девять игроков продлили контракты с «Молодечно-2018» (руск.)(недаступная спасылка). bel.football (25 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2024. Праверана 15 лютага 2024.