Ахнантэс
Ахнантэс | |||||||||||||||||
Ахнантэс ланцэтны (Achnanthes lanceolata) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Achnanthes | |||||||||||||||||
|
Ахнантэс[1] (Achnanthes) — род дыятомавых водарасцей сямейства ахнантавых, які ўключае больш як 100 прэснаводных, саланаватаводных і марскіх відаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Клеткі адзінкавыя, або ў стужка- і кусцікападобных калоніях, дробныя аднаклеткавыя дыятомы даўжынёй менш 40 мкм. Асобныя клеткі маюць абалонку з двух створак, характэрных для дыятомаў. Створкі пераважна ланцэтныя, эліптычныя або лінейныя, з папярочнымі пункцірнымі або гладкімі штрыхамі. Ніжняя створка мае ніткападобнае або S-падобнае шво. Ракавіна выгнутая ў выглядзе збоку, на канцах часта сагнутая назад у процілеглым кірунку. У выглядзе абалонкі звычайна эліптычная. Клетка мацуецца да субстрату.
Размнажэнне бясполае, адбываецца праз тыповы падзел дыятомаў на два. Палавое размнажэнне адбываецца праз анігамію, у выніку чаго ў кожнай клетцы ўтвараюцца дзве гаметы. Затым адбываецца павелічэнне клетак падчас утварэнне ауксаспор.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікі роду ў асноўным пасяляюцца на іншых раслінах (эпіфітызм) і сустракаецца ў прэсных, саланаватых і марскіх водах.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]- Achnanthes clevei — Ахнантэс Клеве
- Achnanthes conspicua — Ахнантэс прыкметны
- Achnanthes exigna — Ахнантэс невялікі
- Achnanthes lanceolata — Ахнантэс ланцэтны
- †Achnanthes pliocenica — Ахнантэс пліяцэнавы
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Логінава Л. П. Ахнантэс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Логінава Л. П. Ахнантэс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Karl-Heinz Linne von Berg, Michael Melkonian u. a.: Der Kosmos-Algenführer. Die wichtigsten Süßwasseralgen im Mikroskop. Kosmos, Stuttgart 2004, ISBN 3-440-09719-6, S. 202.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ахнантэс на algaebase.org Архівавана 6 чэрвеня 2019.