Аўгуст Васерман
Аўгуст Паўль фон Васерман | |
---|---|
August Paul von Wassermann | |
Дата нараджэння | 21 лютага 1866[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1925[3][4][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, урач, імунолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | медыцына, мікрабіялогія і імуналогія |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][6] |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Роберт Кох і Паўль Эрліх |
Узнагароды |
Прэмія Арансана[d] (1921) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўгуст Паўль фон Васерман (ням.: August Paul von Wassermann; 21 лютага 1866, Бамберг — 16 сакавіка 1925, Берлін) — нямецкі мікрабіёлаг і імунолаг яўрэйскага паходжання[7].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і баварскага прыдворнага банкіра.
Вучыўся ў Страсбургскім, Венскім і Берлінскім універсітэтах, дзе яго настаўнікамі былі Роберт Кох і Паўль Эрліх. З 1902 года — прафесар інстытута Р. Коха, з 1913 года — дырэктар інстытута эксперыментальнай тэрапіі ў Берліне.
Асноўныя даследаванні — вывучэнне змен у сыроватцы крыві хворых у працэсе ўзнікаючага імунітэту пры халеры, тыфах і дыфтэрыі. У 1906 годзе распрацаваў (сумесна з А. Нейсерам і К. Брунам) методыку дыягностыкі пранцаў (т.з. «рэакцыя Васермана»). Усталяваў (1901) наяўнасць імуналагічнай спецыфічнасці бялкоў розных жывёл, працаваў над удасканаленнем серадыягностыкі сухот, новаўтварэнняў і інш.
У 1913 годзе за навуковыя заслугі атрымаў дваранства (і права на фон паміж імем і прозвішчам).
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Hämolysine, Cytotoxine und Präcipitine, Lpz., 1902.
- Handbuch pathologenen Mikroorganismen, 2 Aufl., Bd. 1—8, Jena, 1912—13.
Зноскі
- ↑ August Paul Wassermann // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Brozović D., Ladan T. August Paul von Wassermann // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Вассерман Август // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ August Paul von Wassermann // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Вассерман Август // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117149209 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ August von Wassermann (англ.)(недаступная спасылка). Albert Einstein Archives // Einstein Papers Project. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014. Праверана 15 лістапада 2012.
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Бамбергу
- Памерлі 16 сакавіка
- Памерлі ў 1925 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя ў Берліне
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мікрабіёлагі Германіі
- Імунолагі Германіі