Аўсянікі
Аўсянікі | |||||||||||||||||||||||||||
Caenis horaria | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Ephemeroptera Hyatt & Arms, 1891 | |||||||||||||||||||||||||||
|
Аўсянікі[1], Падзёнкі[2] (Ephemeroptera — ад грэчаскага «ephemeron» — хуткаплынны, і «ptera» — крыло) — старажытны атрад крылатых насякомых (знаходкі, пачынаючы з дэвону).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лічынка развіваецца ў вадзе. Для аўсянікаў характэрны унікальны для крылатых насякомых працэс — лінька акрыленай формы.
У імага дзве пары сеткаватых празрыстых і вельмі тонкіх крылаў, прычым пярэднія крылы заўсёды значна буйнейшыя за заднія (у некаторых аўсянікаў заднія крылы зусім не развітыя), а на канцы брушка — тры, або радзей дзве, доўгія тонкія хваставыя ніткі.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, акрамя Гавайскіх астравоў у Ціхім акіяне і вострава Святой Алены ў Атлантычным акіяне.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Уключае больш за 3000 відаў (3046 відаў па стане на люты 2008 года, з іх каля 20 відаў адзначаны на тэрыторыі Беларусі)
Некаторыя віды
[правіць | правіць зыходнік]- Cloeon dipterum — Аўсянік двухкрылы
- Ephemera vulgata — Аўсянік звычайны
- Ephemera danica — Аўсянік дацкі
- Palingenia longicauda
- Prosopistoma foliaceum — Аўсянік шчытападобны, ці Падзёнка шчытападобная
Зноскі
- ↑ Напісанне Аўсянікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.106
- ↑ Аўсянікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. - С. 171
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўсянікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. - С. 171