Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе
Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе | |
---|---|
малд.: Unitatea teritorială autonomă cu statut juridic special Transnistria укр.: Автономне територіальне утворення з особливим правовим статусом Придністров'я руск.: Автономное территориальное образование с особым правовым статусом Приднестровье | |
Краіна | Малдова |
Уваходзіць у | |
Афіцыйныя мовы | малдаўская, украінская, руская[1] |
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 |
Код ISO 3166-2 | MD-SN |
Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе[2] (малд.: Unitatea teritorială autonomă cu statut juridic special Transnistria[3], укр.: Автономне територіальне утворення з особливим правовим статусом Придністров'я, руск.: Автономное территориальное образование с особым правовым статусом Приднестровье) — фармальна існая ў сістэме адміністрацыйнага дзялення Малдовы аўтаномная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, размешчаная ўздоўж усходняга берага ракі Днестр на частцы тэрыторыі, кантраляванай непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай. Была заснаваная законам № 173 ад 22 ліпеня 2005 года «Аб асноўных палажэннях асаблівага прававога статусу населеных пунктаў левабярэжжа Днястра (Прыднястроўя)» [2].
Тэрыторыі, якія аспрэчваюцца ПМР, але знаходзяцца пад кантролем малдаўскіх уладаў, у гэтае азначэнне не ўключаюцца, яны належаць да Дубасарскага, Каўшанскага і Новааненскага раёнаў Малдовы. Таксама са складу ўтварэння выключаны муніцыпій Бендэры, але ўваходзіць муніцыпій Ціраспаль.
Паводле Закону аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэме Рэспублікі Малдова 2001 года[4] (дадатак 5) у склад адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак левабярэжжа Днястра, якім могуць быць нададзены асаблівыя формы і ўмовы аўтаноміі, уваходзяць 147 населеных пунктаў. У тым ліку: 1 муніцыпій (Ціраспаль), 9 гарадоў, 2 населеныя пункты, якія ўваходзяць у склад гарадоў, 69 сёлаў і камун, у склад якіх уваходзяць 135 населеных пунктаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе
- Transnistria мапа — Mapase
Зноскі
- ↑ Закон № 173 от 22.07.2005 об основных положениях особого правового статуса населенных пунктов левобережья Днестра (Приднестровья). Статья 6 (руск.)
- ↑ а б Закон № 173 от 22.07.2005 об основных положениях особого правового статуса населенных пунктов левобережья Днестра (Приднестровья) Архівавана 4 сакавіка 2016.. Статья 3 (руск.)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20130115201524/http://lex.justice.md/viewdoc.php?action=view&view=doc&id=313004&lang=1 Архівавана 15 студзеня 2013. Закон № 173 ад 22.07.2005 аб асноўных палажэннях асаблівага прававога статусу населеных пунктаў левабярэжжа Днястра (Прыднястроўя). Артыкул 3 (малд.)
- ↑ Закон аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэме Рэспублікі Малдова Архівавана 7 красавіка 2020. (малд.)