Канстытуцыя Малдовы
Канстытуцыя Малдовы | |
---|---|
![]() | |
Від | канстытуцыя |
Дзяржава | |
Прыняцце | 29 ліпеня 1994 |
Набыў моц | 27 жніўня 1994 |
Першая публікацыя | у Monitorul Oficial, № 1, 12 жніўня 1994 |
Дзеючая рэдакцыя | 29 сакавіка 2016 |
Палітыка |
Рэспубліка Малдова |
![]() Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Палітычная сістэма |
Канстытуцыя Рэспублікі Малдова (рум.: Constituţia Republicii Moldova) — асноўны закон Рэспублікі Малдова, які вызначае яе грамадскі і дзяржаўны лад, парадак і прынцыпы стварэння органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Канстытуцыя ў новай рэдакцыі была прынята парламентам 29 ліпеня 1994 года.
3 верасня 1990 года Вярхоўны Савет Малдаўскай ССР прыняў Закон пра ўвядзенне пасады прэзідэнта Малдовы і ўнясенне змен і дадаткаў у канстытуцыю. У рэспубліцы аб’яўлялася прэзідэнцкая форма кіравання. 29 ліпеня 1994 года была прынята новая канстытуцыя Малдовы. Было заяўлена, што яна накіравана на пабудову сацыяльна-арыентаванай рынкавай дзяржавы. Канстытуцыя абвяшчала канцэпцыю падзелу ўлад, адсутнасць абавязковай дзяржаўнай ідэалогіі, сацыяльныя гарантыі і дэмакратычныя свабоды.
Дзяржава ў першым артыкуле характарызуецца як «суверэнная і незалежная, адзіная і непадзельная», а таксама як «дэмакратычная прававая дзяржава, у якой годнасць чалавека, яго права і свабоды, свабоднае развіццё чалавечай асобы, справядлівасць і палітычны плюралізм з’яўляюцца найвышэйшымі каштоўнасцямі і гарантуюцца». Форма дзяржаўнага кіравання — рэспубліка.
Артыкул 6 замацоўвае прынцып падзелу ўлад — «заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлады падзелены і ўзаемадзейнічаюць пры ажыццяўленні сваіх прэрагатыў у адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі». Крытыкамі адзначалася, што падзел кампетэнцыі паміж галінамі ўлады недастаткова адпрацаваны, што стварыла ўмовы для канфліктаў паміж імі.
У артыкуле 12 зацверджана дзяржаўная сімволіка: сцяг, герб і гімн Малдовы. Артыкул 14 аб’яўляе сталіцай горад Кішынёў.
Суадносіны норм Канстытуцыі з нормамі Дэкларацыі аб незалежнасці
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўнай мовай аб’яўлялася, паводле Канстытуцыі Рэспублікі Малдовы, «малдаўская мова, якая функцыянуе на лацінскай графіцы». Аднак Канстытуцыйны суд Рэспублікі Малдова прыняў 5 снежня 2013 тлумачэнне пра слушнае трактаванне тэксту Канстытуцыі Рэспублікі Малдова:
![]() |
Канстытуцыйны суд Малдовы пастанавіў, што дзяржаўнай мовай у краіне з’яўляецца румынская мова, як запісана ў дэкларацыі пра незалежнасць, а не малдаўская, якая паказана ў Канстытуцыі рэспублікі.
Дэкларацыя звязана з Канстытуцыяй, але, у выпадку рознагалоссяў прыярытэт аддаецца тэксту Дэкларацыі, заявіў старшыня суда Аляксандр Тэнасэ, адзначыўшы, што вынесенае рашэнне канчатковае і абскарджанню не падлягае[1] |
![]() |
Зноскі
- ↑ Суд в Молдавии назвал государственным языком страны румынский. Официальный сайт радиостанции «Свобода» 06.12.2013 (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Конституция Молдавии Архівавана 8 снежня 2012.